Курс валютпокупкапродажа
USD383.57385.1
EUR430.53433.14
RUR5.956.01
www.kurs.kz
 


 


Найти
 
 


Латушка лічыць пастаўку беларускіх драўляных дамоў драйверам росту экспарту ў Францыю


Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў праграме "Галоўны эфір" на канале "Беларусь 1" назваў пастаўкі беларускіх драўляных дамоў у Францыю драйверам росту экспарту.
У мінулым годзе тэмп росту беларускага экспарту ў Францыю склаў 155 працэнтаў, у гэтым годзе назіраецца таксама добрая дынаміка, усяго пастаўляецца 250 таварных пазіцый. У першую чаргу гэта калійныя і азотныя ўгнаенні, але ідзе прырост дзякуючы таварам з высокай дабаўленай вартасцю.

"Мы гаворым пра пастаўкі беларускіх дамоў - гэта драйвер росту. Калі мы паглядзім вынікі 9 месяцаў мінулага года, то прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны было пастаўлена на французскі рынак на суму $16 млн. За 9 месяцаў бягучага - больш як на $17 млн. Гэта не толькі дамы, але і мэбля, кухні, - адзначыў ён. - Дзякуючы падпісанню пагаднення аб пастаўцы беларускіх дамоў мы ў бліжэйшы час падпішам дакумент аб пастаўцы беларускай пліткі на французскі рынак".

Таксама Беларусь пастаўляе ў Францыю металакорд, агародніну і садавіну, лісічкі. Гаворачы аб вялікай колькасці беларускіх культурных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў Францыі ў апошнія гады, дыпламат расказаў, што іх наведала больш за 100 тыс. жыхароў гэтай краіны.

Паводле яго слоў, дзякуючы культуры ліквідуюцца прабелы, пашыраецца інфармацыя пра Беларусь, бізнесмены цікавяцца краінай і гатовы наведаць яе, каб развіваць і эканамічныя сувязі.

На пытанне, наколькі паўплывала ўвядзенне бязвізавага рэжыму на павелічэнне колькасці замежных турыстаў у Беларусь, Павел Латушка адказаў, што ўзрос паток як французаў, так і іспанцаў, прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх краін.

"Важна працягваць крокі, накіраваныя на далейшую лібералізацыю ўезду ў Беларусь для замежных грамадзян. І тут важна думаць аб спрашчэнні працэдуры рэгістрацыі, магчымасці атрымаць шматразовыя візы. Гаварыць у перспектыве аб магчымасці атрымання электроннай візы. Усе гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з Сусветнай турысцкай арганізацыяй, членам якой з`яўляецца Беларусь", - заўважыў ён.

Квартал беларускіх драўляных дамоў адкрыты ў французскім горадзе Вільру ў рэгіёне Латарынгія. Драўляныя дамы выраблены філіялам "Домабудаванне" Шклоўскага завода газетнай паперы. У Латарынгіі з беларускіх матэрыялаў пабудаваны ўжо 71 жылы дом, ёсць планы павялічыць забудову да 132 дамоў да канца 2019 года.

У перспектыве плануецца падпісаць кантракт з французскай кампаніяй на пастаўку беларускай пліткі, якая будзе выкарыстана пры аддзелцы, а таксама кухняў беларускай вытворчасці для абсталявання дамоў.

17 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:134
 
Ключевые слова:
Франция Деревянные дома Строительство Визовый режим Шклоў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме