https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінэканомікі Беларусі будзе супрацоўнічаць з кітайскай карпарацыяй "Цзянсу СОХО"


Пра гэта паведамілі ў Мінэканомікі.
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і кітайскай карпарацыяй Jiangsu SOHO Holdings Group Co., Ltd. ("Цзянсу СОХО") падпісаны ў час сустрэчы міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога са старшынёй праўлення кітайскага холдынга Ван Чжэнсі.

 Дакумент накіраваны на павелічэнне і дыверсіфікацыю экспартна-імпартных паставак, а таксама атрыманне магчымасці прыцягваць рэсурсы інвестыцыйнага фонду "Адзін пояс, адзін шлях" для фінансавання праектаў на тэрыторыі Беларусі. Холдынг "Цзянсу СОХО" - буйнейшая дзяржаўная кампанія кітайскай правінцыі Цзянсу, падпарадкаваная народнаму ўраду правінцыі.

У карпарацыі працуе каля 8 тыс. супрацоўнікаў. Статутны капітал складае каля $433 млн, гадавы даход перасягае $2,3 млрд, агульныя актывы - каля $4,5 млрд.

Урад Цзянсу назначыў холдынг "Цзянсу СОХО" галоўнай кіруючай структурай па падборы і рэалізацыі інвестпраектаў з выкарыстаннем сродкаў інвестыцыйнага фонду, створанага ў снежні 2015 года для рэалізацыі канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях".

26 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:345
 
Ключевые слова:
Китай Сотрудничество Инвестиции Jiangsu SOHO Holdings Group Co.,Ltd Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме