https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прадоўжыла на паўгода забарону на вываз асобных відаў прамысловых тавараў


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 609 ад 20 верасня 2023 года, якая 22-га верасня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Забарона датычыцца такіх тавараў, як аўтапагрузчыкі, бульдозеры, сельскагаспадарчыя, садовыя і лесагаспадарчыя машыны, веласіпеды, матацыклы, легкавыя аўтамабілі, трактары, чыгуначныя лакаматывы, вагоны. У спісе і гіпс, стэрыльныя матэрыялы для накладання швоў, зубныя і рэканструюючыя косць цэменты, фарбы і лакі, пасты для лепкі, дэзынфікуючыя сродкі, лабараторныя і дыягнастычныя рэагенты, ампулы са шкла. Таксама ў пераліку катлы, турбіны, рухавікі ўнутранага згарання, помпы, халадзільнікі і маразільнікі, пасудамыечныя машыны, пральныя і швейныя машыны, станкі, пыласосы, тэлефонныя апараты.

Дзеянне забароны не датычыцца тавараў з сертыфікатам або актам экспертызы, які пацвярджае беларускае або расійскае паходжанне тавараў, з сертыфікатам прадукцыі ўласнай вытворчасці або актам экспертызы аб адпаведнасці патрабаванням, што прад`яўляюцца ў мэтах аднясення да прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Беларусі, выдаваемымі Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Таксама забарона не распаўсюджваецца на тавары з выпіскай з еўразійскага рэестра, на вывозімыя па ліцэнзіях і на шэраг іншых выпадкаў.

Забарона была ўведзена ў сакавіку 2022 года, затым неаднаразова прадаўжалася. Як адзначалі ў прэс-службе ўрада, такое рашэнне было прынята для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы.

22 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.09.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:370
 
Ключевые слова:
Импортные товары Сертификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме