Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў В`етнам бакі падпісалі праграму супрацоўніцтва ў эканоміцы, навуцы і культуры на 2016—2018 гады, паведаміў тэлеканал СТВ.
На перамовах дэлегацыі Еўрасаюза з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной 9 снежня ў Мінску бакі зацвердзілі парадак дня далейшай рэалізацыі праграмы "Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі".
Górnicy z Wołynia zapowiedzieli we wtorek, że jeśli nie otrzymają zaległych wypłat, w najbliższy piątek zablokują drogę do przejścia granicznego w Jagodzinie, która prowadzi z Ukrainy do Dorohuska w Polsce.
8 снежня 1991 года ў рэзідэнцыі "Віскулі" ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і кіраўнікі ўрадаў трох славянскіх рэспублік СССР падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Рашэнне аб выдзяленні Беларусі новага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця адкладзенае, нягледзячы на тое што Мінск знізіў запыт з 3 да 2 млрд. долараў, паведаміў у Маскве 8 снежня міністр фінансаў РФ.