https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МВФ чакае эканамічны спад у Беларусі ў 2015 годзе


Міжнародны валютны фонд прагназуе, што ВУП Беларусі ў 2015 годзе знізіцца на 2%, паведаміў на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка ў Мінску кіраўнік місіі фонду ў Беларусі Дэвід Хофман.
"Паводле ацэнак каманды фонду, вельмі верагодна, што ў 2015 годзе адбудзецца спад", — сказаў Хофман. 

Ён удакладніў, што на гэты момант МВФ прагназуе зніжэнне ВУП Беларусі на 2%, а ў наступным годзе — некаторае аднаўленне беларускай эканомікі. "Але пры адсутнасці змяненняў эканамічнай палітыкі тэмпы росту ў Беларусі застануцца нізкімі ў наступнай пяцігодцы", — падкрэсліў Хофман. 

Паводле яго слоў, для "змянення траекторыі эканамічнага росту" Беларусі неабходна праводзіць паслядоўную эканамічную палітыку, кіравацца рэкамендацыямі фонду і пачаць ажыццяўленне "глыбокіх структурных рэформ" з мэтай павышэння прадукцыйнасці прадпрыемстваў.

"Пры такім сцэнарыі тэмпы росту ў 2015—2016 гадах могуць быць нават ніжэйшыя за прагназаваныя. Аднак гэтыя страты кампенсуюцца значна больш высокімі тэмпамі эканамічнага росту ў наступныя гады", — сказаў кіраўнік місіі. Як лічаць эксперты фонду, дадаў ён, у выпадку правядзення глыбокіх эканамічных рэформ тэмпы росту могуць значна паскорыцца, і "ў сярэднетэрміновай перспектыве эканоміка Беларусі можа расці на 4—5% у год".

На мінулым тыдні на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў разглядалася канцэпцыя сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады. Канцэпцыя прадугледжвае два сцэнарыі эканамічнага развіцця краіны ў залежнасці ад знешніх умоў. Згодна з першым сярэднегадавыя тэмпы росту ВУП могуць скласці 2,4%, згодна з другім — 3,3.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2015
 
Дата публикации:16.03.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1450
 
Ключевые слова:
ВВП МВФ Прогноз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме