https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш строгія меры прыменяць да кіраўнікоў мінскіх арганізацый за пратэрмінаваную запазычанасць па зарплаце


Аб гэтым на калегіі аб выніках работы органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, за 2014 год і задачах на 2015 год паведаміла старшыня камітэта Жанна Рамановіч.
Больш строгія меры будуць прымяняцца да кіраўнікоў мінскіх арганізацый за пратэрмінаваную запазычанасць па заработнай плаце. 

"Улічваючы, што заработная плата з`яўляецца асноўнай крыніцай даходаў насельніцтва, лічым неабходным узмацніць патрабаванне з рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання за бяздзейнасць па разглядзе пытанняў, што ўплываюць непасрэдна на выплату заработнай платы, стабілізацыю сітуацыі фінансава-гаспадарчай дзейнасці суб`ектаў, якія знаходзяцца ў іх веданні, - сказала Жанна Рамановіч. - Несумненна, мы будзем кіравацца і патрабаваннямі дэкрэта нумар 5, у якім гаворыцца і аб тым, што звольніць наймальніка можна па дыскрэдытуючых абставінах, да якіх у тым ліку належыць парушэнне тэрмінаў і парадку выплаты зарплаты".

У 2014 годзе запазычанасць па заработнай плаце мелі 36 сталічных арганізацый. З іх 22 арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці, шэсць - падведамныя Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, тры - Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, дзве - Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі, па адной арганізацыі, падведамнай Мінскаму гарвыканкаму, Міністэрству энергетыкі і Міністэрству гандлю. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне тэрмінаў выплаты зарплаты прыцягнута 338 службовых асоб на агульную суму больш за Br456 млн і 340 юрыдычных асоб на суму больш за Br623 млн.

Намінальная сярэднямесячная заработная плата ў Мінску за 2014 год склала Br8 026,7 тыс. Існуючы ўзровень зарплаты па відах эканамічнай дзейнасці ў рэальным сектары эканомікі паказвае выражаную галіновую дыферэнцыяцыю - ад Br5 766,3 тыс. у тэкстыльнай і швейнай вытворчасці да Br12 719 тыс. у фінансавай дзейнасці.

3 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:847
 
Ключевые слова:
Зарплата Соцзащита в Беларуси Задолженность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме