https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эўразьвяз працягнуў санкцыі супраць Расеі. Грэцыя ня супраць


Паводле праекту заявы міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу, санкцыі ў дачыненьні да Расеі працягнуць на паўгода.
Міністры замежных справаў Эўразьвязу дамовіліся падоўжыць замарозку актываў і забарону на ўезд для шэрагу расейцаў і прарасейскіх сэпаратыстаў, якія трапілі ў санкцыйны сьпіс летась у сакавіку. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters. 

Пакуль у «чорных» сьпісах ЭЗ знаходзяцца 132 фізычных і 28 юрыдычных асоб.

Прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Фэдэрыка Магерыні правяла 29 студзеня пазачарговае паседжаньне міністраў замежных справаў краінаў-чальцоў Эўразьвязу ў сувязі з падзеямі ў Марыюпалі, дзе загінулі 30 мірных жыхароў. Магерыні паведаміла, што «будзе працягваць працаваць, каб захаваць адзінства і праявіць максымум ціску», каб спыніць баявыя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны і дасягнуць спыненьня агню.

Рада дала даручэньне Эўракамісіі і Эўрапейскай зьнешнепалітычнай службе падрыхтаваць на працягу тыдня дадаткі да санкцыйных сьпісаў фізычных і юрыдычных асоб. Рашэньне будзе прынятае на Радзе ЭЗ па замежных справах 9 лютага.

Заклапочанасьць у Брусэлі выклікалі нядаўнія заявы новапрызначанага грэцкага ўраду. Гэтак, шэраг эўрапейскіх мэдыяў паведаміў, што новы ультралевы ўрад Грэцыі афіцыйна не падтрымаў заявы Эўразьвязу з асуджэньнем Расеі ў сувязі зь яе агрэсіяй супраць Украіны і з заклікам да ўзмацненьня санкцый.

Аднак падчас экстранага паседжаньня ў Брусэлі кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер і нядаўна прызначаны міністар замежных справаў Грэцыі Нікас Коціяс размаўлялі цягам дваццаці хвілінаў у кулюарах. Паведамляецца, што «міністры правялі канструктыўныя перамовы, і цяпер пазыцыя Атэнаў наконт Расеі менш турбуе Бэрлін».

Радыё Свабода, 29 студзеня 2015
 
Дата публикации:29.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:978
 
Ключевые слова:
Евросоюз Санкции Греция Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме