https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мадэрнізацыю трэба рабіць своечасова і з перспектывай для таго, каб атрымаць максімальную аддачу ад укладзеных сродкаў


Аб гэтым заявіў 30 студзеня прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў пасля знаёмства з бягучай дзейнасцю ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" і ходам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па тэхнічным перааснашчэнні вытворчасці.
Паводле слоў прэм`ер-міністра, заслугоўвае павагі той факт, што тэрміны, якія завод устанаўлівае сам для сябе, тут стараюцца вытрымліваць. І асабліва прыемна, што рэалізаваныя на працягу гэтай пяцігодкі праекты вельмі спатрэбіліся, каб вытрымліваць канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках, адзначыў ён.

Адным з самых перспектыўных рынкаў цяпер для МНПЗ з`яўляецца рынак Украіны. У многім дзякуючы таму што завод своечасова правёў мадэрнізацыю, на яго долю прыпадае цяпер амаль 40 працэнтаў нафтапрадуктаў, якія імпартуе Украіна.

Вельмі важна не проста рабіць мадэрнізацыю, а рабіць яе своечасова, падкрэсліў кіраўнік урада. "Мы сёння ўжо наведвалі адно з прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі ў Мазыры. Я не бяру па гэтым прадпрыемстве, а наогул у цэлым па дрэваапрацоўцы мы прыпазніліся з тэмпамі мадэрнізацыі", - сказаў Андрэй Кабякоў. На яго думку, трэба было завяршыць мадэрнізацыю яшчэ пяць гадоў таму, тады было б зусім іншае траплянне ў рынак. Тым не менш на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі, якія ўваходзяць у канцэрн "Беллеспаперапрам", дзе частка праектаў была завершана ў мінулым годзе, частка - у гэтым, ёсць перспектывы. Ёсць напрамкі, куды можна рухацца і дзе зарабіць, але вельмі важна рабіць мадэрнізацыю своечасова, рэзюмаваў прэм`ер.

ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" за апошнія пяць гадоў уклала ў мадэрнізацыю больш як $800 млн, рэалізавала амаль дзесяць буйных праектаў. Гэта дало магчымасць выпускаць цяпер усю прадукцыю, якая адпавядае стандарту Еўра-5. На МНПЗ рэалізуецца яшчэ некалькі праектаў, буйнейшымі з якіх з`яўляецца будаўніцтва камбінаванай устаноўкі высокаактанавых кампанентаў бензіну і комплексу гідракрэкінгу цяжкіх астаткаў. Пасля завяршэння гэтых праектаў глыбіня перапрацоўкі нафты будзе даведзена да 89 працэнтаў, а доля мазуту ў агульным аб`ёме вытворчасці знізіцца з 28 працэнтаў да 7 працэнтаў. Завяршыць гэтыя праекты плануецца да канца 2017 года.

30 студзеня 2015, Мазыр
Валерый Сідорчык - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:920
 
Ключевые слова:
Мазыр Нефтепереработка Модернизация Стандарт Евро-5
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме