https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі дапоўнены пералік выпадкаў ажыццяўлення дзяржаўных закупак з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы


Аб гэтым 19 студзеня на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення дзяржаўных закупак Міністэрства гандлю Павел Жукоўскі.
У прыватнасці, размова ідзе аб набыцці нафты, іншай вуглевадароднай сыравіны, прыроднага газу, усіх марак і гатункаў аўтамабільнага бензіну, дызельнага, рэактыўнага паліва, пячнога бытавога паліва, асвятляльнай газы, топачнага мазуту, газу звадкаванага бытавога і аўтамабільнага. "Заўсёды было пытанне ў заказчыкаў па закупцы бензіну і іншага паліва. Улічваючы тое, што канкурэнцыя на рынку, асабліва ў электронных закупках, не склалася, цэны ва ўсіх аднолькавыя, было прынята рашэнне не праводзіць марна канкурэнтныя працэдуры і вывесці гэтыя закупкі ў адну крыніцу, што дасць магчымасць без праблем закупляцца нашым суб`ектам у тых, хто можа якасна прадаставіць паслугі", - адзначыў Павел Жукоўскі.

Акрамя таго, пералік дапоўнены выпадкамі набыцця работ (паслуг), звязаных з развіццём і забеспячэннем эксплуатацыі (суправаджэнне, дапрацоўка) дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы сацыяльнай абароны, інфармацыйна-вылічальнай сістэмы і партала дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва, аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы па мініторынгу ўмоў працы на вытворчасці, аўтаматызаванай даведачна-статыстычнай сістэмы "Праца і сацабарона".

З 1 студзеня 2015 года ўнесены змяненні ў заканадаўства Беларусі аб дзяржзакупках. Яны замацаваны ва ўказе нумар 657 ад 31 снежня 2014 года "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2013 г. нумар 590".

19 студзеня 2015, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:724
 
Ключевые слова:
Госзакупки Энергетика Углеводороды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме