https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ідэя аб пачатку перамоў па зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам па-ранейшаму актуальная


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі 21 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
Сяргей Лаўроў зазначыў, што кіраўніцтва РФ ужо не першы год заклікае партнёраў у Еўропе пачаць праект інтэграцыі ЕАЭС і ЕС.

"Першым крокам на гэтым шляху мог бы стаць запуск перамоў па заключэнні пагадненняў аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам. Такую ініцыятыву, як вы ведаеце, год таму ў Бруселі вылучыў Уладзімір Пуцін. Яна захоўвае сваю актуальнасць", — сказаў расійскі міністр.

На думку Лаўрова, інтэграцыя "дапамагла б забяспечыць гарманічнае развіццё ўсіх дзяржаў гэтак званай Вялікай Еўропы, якія як уваходзяць, так і не ўваходзяць у розныя інтэграцыйныя аб`яднанні".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2015
 
Дата публикации:21.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:634
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Евросоюз Товарооборот Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме