https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь - адна з нямногіх усходнееўрапейскіх краін, якія звярнулі ўвагу на ўстойлівае развіццё


Гэта адзначыў 3 снежня прадстаўнік аналітычнага цэнтра прыродаахоўнай палітыкі Свабоднага ўніверсітэта Берліна Роланд Цішанк.
"Беларусь - адна з нямногіх усходнееўрапейскіх краін, якія звярнулі ўвагу на ўстойлівае развіццё і распрацавалі ўласную нацыянальную стратэгію", - сказаў эксперт на беларуска-нямецкай практычнай канферэнцыі "Стратэгія ўстойлівага развіцця. Кіраванне, маніторынг і ацэнка на мясцовым узроўні".

"Цяпер самы час займацца нацыянальнай стратэгіяй, таму што на сусветным узроўні ў хуткім часе будзе прымацца шэраг лёсавызначальных рашэнняў, у прыватнасці пройдзе сусветная канферэнцыя па праблемах клімату ў Парыжы. Беларусь у сваёй стратэгіі гэта ўлічвае і хоча ўнесці ўклад у сусветныя працэсы", - дапоўніў калегу кіраўнік асацыяцыі "Парадак-21" зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Клаус Ройтэр. Паводле яго слоў, асацыяцыя не першы год супрацоўнічае з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя І.Рау. "У гэтым годзе мы атрымалі задачу прааналізаваць нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця Беларусі (НСУР) і можам адзначыць, што гэта даволі амбіцыйная стратэгія", - падкрэсліў ён.

Нямецкія эксперты лічаць, што рашаючае значэнне пры рэалізацыі НСУР-2030 будзе адыгрываць работа ў рэгіёнах.

Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2030 года вынесена цяпер на грамадскае абмеркаванне, якое завершыцца 12 снежня. У яе праекце адлюстраваны канцэптуальныя палажэнні доўгатэрміновага развіцця ў галіне эканомікі, сацыяльнай палітыкі і экалагічнай бяспекі, абазначаны асноўныя прыярытэты і напрамкі дзейнасці дзяржавы і грамадства па павышэнні канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, узроўню і якасці жыцця беларускіх грамадзян, захаванні і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў.

Праект стратэгіі падрыхтаваны Мінэканомікі сумесна з Навукова-даследчым эканамічным інстытутам пры ўдзеле органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, НАН Беларусі, прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і экспертнай падтрымцы міжнародных арганізацый. Сярод апошніх - агенцтвы і прадстаўніцтвы ААН/ПРААН у Беларусі, Сусветнага банка, Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя І.Рау.

БЕЛТА, 3 снежня 2014
 
Дата публикации:03.12.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:881
 
Ключевые слова:
Белорусская экономическая модель Беларусь-Германия НСУР-2030
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме