https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эксперты з Беларусі і Польшчы абмеркавалі праект дагавора аб сацыяльным забеспячэнні


Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Гэта ўжо другая сустрэча спецыялістаў па гэтай тэматыцы (першая адбылася ў Польшчы). Сустрэча беларускіх і польскіх экспертаў праходзіла ў Мінпрацы і сацабароны ў мэтах выпрацоўкі ўзгодненых прапаноў па праекце дагавора паміж Беларуссю і Польшчай аб сацыяльным забеспячэнні. Дасягнута дамоўленасць аб дадатковай прапрацоўцы шэрага пытанняў (у прыватнасці адносна экспарту сацыяльных выплат). Па выніках сустрэчы падпісаны адпаведны пратакол. Цяпер два бакі будуць рыхтаваць тэкст дакумента, абменьваючыся інфармацыяй у рабочым парадку.

У час мерапрыемства спецыялісты расказалі аб сістэмах сацыяльнага забеспячэння ў Беларусі і Польшчы.

24 лістапада 2014, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.11.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:707
 
Ключевые слова:
Соцзащита Беларусь-Польша Соцобеспечение Пенсия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме