https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Банк развіцця Беларусі плануе размясціць першы выпуск уласных еўрабондаў у 2015 годзе


Аб гэтым заявіў 17 лістапада старшыня праўлення банкаўскай установы Сяргей Румас на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам Беларуска-брытанскага інвестыцыйнага форуму, які адбыўся 14 лістапада ў Лондане.
"Выхад Банка развіцця на знешнія рынкі капіталу з рэалізацыяй праектаў па выпуску ўласных даўгавых каштоўных капіталаў разглядаецца як адна з крыніц прыцягнення доўгатэрміновых і адносна танных валютных рэсурсаў, неабходных для крэдытавання маштабных інвестыцыйных праектаў і фінансавай падтрымкі беларускага экспарту", - адзначыў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, вынікі сустрэчы з прадстаўнікамі інвестыцыйных кампаній паказалі, што палітычная, сацыяльная і эканамічная стабільнасць Беларусі абумоўлівае высокі попыт на суверэнныя еўрааблігацыі і ў перспектыве еўрааблігацыі Банка развіцця. "Мы пачалі падрыхтоўчую работу ў гэтым напрамку, аднак тэрміны выпуску еўрааблігацый Банка развіцця будуць залежаць ад сітуацыі на рынку і часу размяшчэння суверэнных еўрааблігацый, што абумоўлена жаданнем не ствараць канкурэнцыю каштоўным паперам урада", - падкрэсліў Сяргей Румас. Наконт сумы пазыкі ён адзначыў, што размяшчаць менш як $500 млн немэтазгодна.

Сяргей Румас таксама паведаміў, што інвестары прапанавалі беларускаму ўраду разгледзець магчымасці арганізацыі клубных здзелак, якія можна правесці ў больш кароткія тэрміны, а таксама прыватных размяшчэнняў. "Сёння ўсе гэтыя прапановы аналізуюцца ва ўрадзе, у Міністэрстве фінансаў. У бліжэйшы час рашэнне будзе прынята", - канстатаваў старшыня праўлення Банка развіцця.

17 лістапада 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:745
 
Ключевые слова:
Евробонды Инвестфорум Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме