https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фаніпаль і Дзяржынск стануць гарадамі-спадарожнікамі Мінска і індустрыяльнымі цэнтрамі краіны


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля цырымоніі адкрыцця завода "Штадлер Мінск" у Фаніпалі.
"Мы першапачаткова не планавалі, што гэта будуць гарады-спадарожнікі. Але сітуацыя склалася так, што тут створаны новыя вытворчасці, і не толькі "Штадлер Мінск", і яны ператварыліся ў індустрыяльныя цэнтры краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Журналісты пацікавіліся, ці плануецца дадатковае будаўніцтва жылля ў сувязі з адкрыццём новых прадпрыемстваў. Прэзідэнт адказаў: "Хочаш не хочаш, а жыллё трэба будзе будаваць, і дзяржава ў гэтым адыграе сваю ролю. Але астатняе - за самімі людзьмі і прадпрыемствам. Мы разлічваем і пакуль бачым гэта - зарплаты тут добрыя, і ўпэўнены, што яны будуць расці. Таму што гэта суперсучасная вытворчасць".

Аляксандр Лукашэнка, спаслаўшыся на ацэнку кіраўнікоў швейцарскай кампаніі, адзначыў высокі ўзровень кваліфікацыі беларускіх спецыялістаў. Яны хутка і на вельмі высокім узроўні асвоілі работу на новым прадпрыемстве. Адным са стымулаў для замацавання спецыялістаў можа стаць менавіта жыллё. "Я думаю, што кіраўнікі прадпрыемства таксама павінны перажываць за тое, каб утрымаць высокакваліфікаваных спецыялістаў. Адным са спосабаў вырашэння жыллёвага пытання з`яўляецца арэнднае жыллё. Заключыў дагавор - далі кватэру. Пакуль чалавек працуе - ён у ёй жыве. Калі звольніўся - арэнднае жыллё трэба вызваліць. Гэта выгадна для кіраўніка любога прадпрыемства, і, дарэчы, гэта вопыт, які добра зарэкамендаваў сябе ў многіх еўрапейскіх краінах", - сказаў Прэзідэнт.

20 лістапада 2014, Фаніпаль
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.11.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:816
 
Ключевые слова:
Фаніпаль Дзяржынск Город-спутник Мінск Индустриализация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме