https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кампаніі-рэзідэнты ПВТ з 1 студзеня 2015 года змогуць працаваць па новых навукаёмістых напрамках


Віды дзейнасці кампаній - рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій пашыраюцца новымі навукаёмістымі напрамкамі.
Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў адпаведны дэкрэт нумар 4, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў дэкрэт ад 22 верасня 2005 года нумар 12 "Аб Парку высокіх тэхналогій".

У якасці самастойных відаў дзейнасці, ажыццяўленне якіх з`яўляецца падставай для ўключэння ў склад рэзідэнтаў ПВТ і атрымання падатковых ільгот, вызначаны сумежныя з ІТ-сферай напрамкі (мікра-, опта- і нанаэлектроніка, мехатроніка, перадача даных, радыёлакацыя, радыёнавігацыя, радыёсувязь), а таксама абарона інфармацыі і стварэнне цэнтраў апрацоўкі даных.

Прадугледжана магчымасць выканання рэзідэнтамі ПВТ работ і паслуг па аналізе, праектаванні і праграмным забеспячэнні інфармацыйных сістэм (ІТ-кансалтынг, аўдыт, сістэмна-тэхнічнае абслугоўванне сетак дзяржаўных інфармацыйных сістэм, стварэнне баз даных, укараненне і суправаджэнне карпаратыўных інфармацыйных сістэм).

Вызначаны парадак прадастаўлення льгот для дзеючых кампаній - рэзідэнтаў ПВТ у выпадку пашырэння відаў дзейнасці, не заяўленых пры рэгістрацыі.

Дэкрэт уступае ў сілу з 1 студзеня 2015 года.

4 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2014
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1076
 
Ключевые слова:
Инвестиции Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме