https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Знешні дзярждоўг Беларусі вырас на 4,8 працэнта да $13 млрд


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 кастрычніка 2014 года склаў $13 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на $603,3 млн, або на 4,8 працэнта (з улікам курсавых розніц). 

У студзені-верасні 2014 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $4 млрд 721,8 млн. У тым ліку $4 млрд 387,5 млн прыцягнута ад урада і банкаў Расійскай Федэрацыі, $295,6 млн - ад банкаў КНР, $38,4 млн - ад МБРР, $0,3 млн - ад ЕБРР.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2014 года склала $4 млрд 76,9 млн. У тым ліку $2 млрд 652,5 млн выплачана ўраду і банкам Расійскай Федэрацыі, $1 млрд 23,2 млн - МВФ; $176,6 млн - Антыкрызіснаму фонду ЕўрАзЭС; $159,3 млн - банкам КНР, $52,5 млн - банку Венесуэлы, $12 млн - МБРР; $0,7 млн - па крэдытах ЗША; $0,1 млн - банкам Германіі.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2014 года склаў Br179,8 трлн і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на Br25,8 трлн, або на 16,7 працэнта.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 кастрычніка 2014 года склаў Br41,8 трлн і павялічыўся з пачатку года на Br6,1 трлн, або на 17,1 працэнта (з улікам курсавых розніц). За студзень-верасень 2014 года размешчана ўнутраных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб на суму $35,5 млн і для юрыдычных асоб на суму, эквівалентную $377 млн, і Br1 трлн 141,5 млрд. З пачатку 2014 года пагашана дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб на суму $112,2 млн і Br220,3 млрд.

31 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.10.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:721
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Госдолг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме