https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Магчымае спыненне паставак электраэнергіі з Украіны для Беларусі пройдзе беспраблемна


Аб гэтым заявіў 31 кастрычніка першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
З Украіны ў Беларусь пастаўляюцца невялікія аб`ёмы электраэнергіі.

"Тое, што мы імпартуем, напрыклад, з Расіі, прызначана для падтрымання ўстойлівасці сістэмы.  Тое ж самае па Украіне - мы бяром 1-1,5 млрд кВт.гадз для таго, каб некалькі дыверсіфікаваць", - сказаў першы віцэ-прэм`ер.

Уладзімір Сямашка праінфармаваў, што перагаворы з украінскім бокам вядуцца. "Я не думаю, што такія рэзкія шараханні будуць, але, калі раптам адмовяцца, мы перажывём абсалютна беспраблемна, у нас ёсць свой унутраны запас", - сказаў першы віцэ-прэм`ер.

Народная гаспадарка і насельніцтва Беларусі спажываюць 36-37 млрд кВт.гадз, а ўласныя магутнасці Беларусі разлічаны на выпрацоўку 45 млрд кВт.гадз.

31 кастрычніка 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.10.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:724
 
Ключевые слова:
Энергетика Украина Диверсификация Электричество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме