https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кітай выдзеліць Беларусі крэдыты на суму да $1 млрд на рэалізацыю інвестпраектаў


Міністэрства фінансаў Беларусі і Дзяржаўны банк развіцця Кітая падпісалі 26 верасня мемарандум аб узаемаразуменні, у якім зафіксавана дамоўленасць бакоў аб адкрыцці кітайскім банкам дзвюх доўгатэрміновых крэдытных ліній на агульную суму да $1 млрд.
Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын і намеснік старшыні Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Лі Джыпінг. Таксама было падпісана рамачнае пагадненне паміж Банкам развіцця Беларусі і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў намеснік старшыні праўлення Банка развіцця Уладзімір Драгун, з кітайскага - намеснік старшыні Дзяржаўнага банка развіцця Лі Джыпінг.

Згодна з дакументамі, крэдытныя лініі будуць адкрыты тэрмінам на 15 гадоў, уключаючы пяцігадовы льготны перыяд, пад гарантыю беларускага ўрада. Заёмшчыкамі выступяць лідары банкаўскай крэдытна-фінансавай сістэмы Беларусі - ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і ААТ "ААБ Беларусбанк".

Дакументы вызначаюць базавыя прынцыпы супрацоўніцтва фінансавых інстытутаў і органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне крэдытавання сумесных беларуска-кітайскіх праектаў, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў сферы інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж краінамі. Сродкі крэдытных ліній плануецца накіраваць на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі рэспублікі ў сферы транспарту, энергетыкі, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнесу.

Чакаецца, што паспяховы запуск крэдытных ліній выведзе крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая на якасна новы ўзровень. "Мы спадзяёмся, што заключаныя дагаворы дадуць магчымасць рэалізаваць самыя смелыя і амбіцыйныя праекты нашых кліентаў як з кітайскага, так і з беларускага боку", - адзначыў Уладзімір Драгун.

Дзяржаўны банк развіцця Кітая выконвае функцыі інстытута развіцця ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, прадастаўляючы сярэдне- і доўгатэрміновае фінансаванне такім прыярытэтным галінам, як тэлекамунікацыі, транспарт, сельская гаспадарка, вугальная прамысловасць. Банк уключаны ў рэалізацыю буйнейшых інфраструктурных праектаў не толькі ў Кітаі, але і за яго межамі.

26 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1022
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Беларусь-Китай Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме