https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе абутковую прамысловасць на выпуск сучаснага абутку


Аб гэтым ішла размова 9 верасня ў час наведвання кіраўніком дзяржавы ААТ "Мінскае вытворчае гарбарнае аб`яднанне" ў пасёлку Гатава.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што абутковыя прадпрыемствы следам за гарбарнымі таксама мадэрнізуюцца. У выніку будуць створаны сучасныя прадпрыемствы па выпуску гатовых вырабаў.

"Мы не павінны загубіць сваю вытворчасць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Кітай - гэта добра, але нам трэба вырабляць сваё, тым больш мы ўмеем гэта рабіць".

"Мы павінны ўзняць сваю вытворчасць, адзець, абуць у сваё, сучаснае, каб людзі маглі ганарыцца беларускім абуткам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў кастрычніку ў Віцебску будзе праведзена нарада, на якой будзе разгледжаны стан спраў у абутковай галіне, як ажыццяўляюцца праекты пашырэння аб`ёмаў вытворчасці і мадэрнізацыі.

9 верасня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1387
 
Ключевые слова:
Модернизация Обувная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме