https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новая свідравіна беларускіх нафтавікоў у Венесуэле дала фантанны прыток нафты


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ВА "Беларуснафта".
Новая свідравіна ў Венесуэле, прабураная спецыялістамі сумеснага беларуска-венесуэльскага прадпрыемства "Петралера БелаВенесалана", дала фантанны прыток нафты.

Размова ідзе аб раскрыцці найбольш прадукцыйнай часткі раней разведаных пакладаў, якія знаходзяцца ў межах радовішча блока Х Лагамедзіа на возеры Маракайба. Максімальная нафтанасычаная магутнасць раскрытага пласта складае 60 м. За два тыдні прамысловай эксплуатацыі свідравіны здабыча нафты на ёй дасягнула амаль 30 тыс. барэляў, або 4,2 тыс. т.

У 2008 годзе гэта радовішча перадалі ў распрацоўку беларуска-венесуэльскаму прадпрыемству "Петралера БелаВенесалана". Бурэнню папярэднічала вялікая работа: былі вывучаны геалагічная і прамысловая інфармацыя, дэталёва даследаваны прадукцыйныя характарыстыкі і параметры эксплуатацыі раней прабураных на пакладзе свідравін, ацэнены магчымыя рызыкі бурэння.

Паводле даных прэс-службы, у бягучым годзе гэта ўжо другі фантанны прыток нафты, атрыманы спецыялістамі беларуска-венесуэльскай кампаніі "Петралера БелаВенесалана" на нядаўна прабураных свідравінах у Венесуэле. У маі свідравіна нумар 103 на блоку VIII дала фантан практычна чыстай нафты з дэбітам амаль 310 т за суткі.

22 жніўня 2014, Гомель
Алена Сафронава - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:674
 
Ключевые слова:
Геологоразведка Венесуэла-Беларусь Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме