https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Крэдытныя рэсурсы павінны накіроўвацца выключна на акупныя праекты


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня ў Мінску на нарадзе па пытанні выкарыстання кітайскіх крэдытных рэсурсаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што грошы давядзецца вяртаць. Частка крэдытаў была выкарыстана на мадэрнізацыю аб`ектаў энергетычнай, транспартнай сферы. Лукашэнка чакае адказу, як працуюць гэтыя прадпрыемствы. "Самае страшнае, калі мы мадэрнізуем вытворчасць, а затым, атрымаўшы прадукцыю, не будзем ведаць, куды яе падзець. Тады стане пытанне: а навошта мы бралі крэдыты, навошта выраблялі гэту прадукцыю і хто будзе вяртаць гэтыя крэдыты, калі прадукцыя не будзе знаходзіць збыту?" — адзначыў Лукашэнка. "Гэта падобна злачынству. І першы злачынца будзе міністр", — дадаў ён. Лукашэнка адзначыў, што чакае ацэнкі Камітэта дзяржаўнага кантролю па гэтым пытанні.

Кіраўнік дзяржавы таксама папярэдзіў, што крэдытныя рэсурсы павінны накіроўвацца выключна на акупныя праекты. Ён нагадаў, што ў свой час Кітайская Народная Рэспубліка выдзеліла Беларусі прыкладнау 15-18 млрд. долараў крэдытаў пад розныя працэнтныя стаўкі. Звяртаючыся да прысутных на нарадзе, Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы пачуць, як асвойваюцца гэтыя сродкі, у якім памеры яны ўжо атрыманы і якія праекты рэалізуюцца.

"У нас ёсць добрыя рэшткі крэдытных рэсурсаў, якія не выкарыстаны, пад 2-3% гадавых, у тым ліку і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Хацелася б ведаць, куды перадусім мы гатовы накіраваць гэтыя крэдытныя рэсурсы", — сказаў беларускі кіраўнік. "Зразумела, накіроўваць трэба выключна ў акупныя праекты, і чым раней яны акупяцца, тым лепш", — падкрэсліў Лукашэнка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 жніўня 2014
 
Дата публикации:25.08.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:947
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Инвестиции Китай Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме