https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі арыентуе беларускіх вытворцаў на адыход ад стэрэатыпных падыходаў пры асваенні знешніх рынкаў


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што чакае істотнага рыўка ў пашырэнні беларускіх эканамічных інтарэсаў на рынках Блізкага Усходу і актыўнага асваення новых рынкаў у Афрыцы.

"Афрыка развіваецца, і туды ідуць ЗША, Расія, Кітай, Еўрасаюз і іншыя. Для рэалізацыі праектаў у афрыканскіх краінах патрэбны як тэхналогіі, так і фінансавыя рэсурсы. Чаму б нам не падумаць над тым, каб прасоўваць нашы тавары, будаўнічыя і іншыя паслугі пад беларускія звязаныя крэдыты і самім атрымліваць ад гэтага дывідэнды?"- адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў аднаўленні маштабнага супрацоўніцтва з Сірыяй, Іракам, Егіптам, Лівіяй па меры ўрэгулявання там абстаноўкі.

Важным самастойным вектарам беларускай знешняй палітыкі з`яўляецца і лацінаамерыканскі напрамак. Прэзідэнт адзначыў, што дзякуючы мэтанакіраваным намаганням удалося сур`ёзна развіць палітычны дыялог, умацаваць эканамічную прысутнасць Беларусі ў гэтым рэгіёне.

"Але рынкі лацінаамерыканскіх краін не з`яўляюцца лёгкадаступнымі. І памылковае меркаванне, што яны могуць паглынуць любыя нашы тавары і паслугі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"У многіх дзяржавах Лацінскай Амерыкі даўно замацаваліся вядомыя транснацыянальныя кампаніі, і з імі трэба будзе канкурыраваць. Традыцыйна моцным з`яўляецца ўплыў азіяцкага і амерыканскага бізнесу. У сувязі з гэтым пры выпрацоўцы стратэгіі пашырэння экспарту ў гэты рэгіён беларускім вытворцам неабходна пераадолець уласныя існуючыя стэрэатыпныя падыходы і актыўна выкарыстоўваць новыя механізмы ўваходжання на мясцовыя рынкі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Ва ўрада, органаў дзяржкіравання, МЗС, загранустаноў задача адна - у найкарацейшыя тэрміны аднавіць пазіцыі на традыцыйных рынках, нарасціць пастаўкі нашай прадукцыі на новыя перспектыўныя гандлёвыя пляцоўкі і да канца года забяспечыць выкананне ўстаноўленых паказчыкаў знешняга гандлю. Таму запатрабаванне будзе персанальнае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама запатрабаваў выпрацаваць механізмы кантролю за якасцю прадукцыі, што выпускаецца пад беларускім брэндам.

17 ліпеня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1343
 
Ключевые слова:
Белорусский бренд Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме