https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


М.Мясніковіч даручыў распрацаваць у Беларусі канцэпцыю абыходжання з камунальнымі адходамі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў распрацаваць канцэпцыю абыходжання з камунальнымі адходамі ў краіне, арыентаваную на максімальнае атрыманне другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР), і праграму абыходжання з адходамі ў Мінску.

27 сакавіка Міхаіл Мясніковіч зрабіў рабочую паездку з наведваннем арганізацый па перапрацоўцы адходаў і палігонаў пахавання адходаў Мінска. У прыватнасці, ён азнаёміўся з перспектывамі развіцця сістэмы абыходжання з камунальнымі адходамі і ДМР Мінска на УП "Экарэс". Кіраўнік урада пабываў на палігонах для пахавання камунальных адходаў "Трасцянецкі" і "Прудзішча".

Палігон "Прудзішча" ўведзены ў эксплуатацыю ў 1968 годзе і выкарыстоўваецца ў асноўным для пахавання непрыдатных для паўторнага выкарыстання будаўнічых адходаў. Палігон "Трасцянецкі" ўведзены ў эксплуатацыю ў 2007 годзе, пабудаваны з улікам усіх патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя. На гэтым аб`екце працуюць мабільныя сартавальныя лініі для камунальных адходаў, пункты прыёму другаснай сыравіны, комплекс для здрабнення даходаў жалезабетону. У 2014 годзе за кошт прыцягнення прамых замежных інвестыцый палігон абсталяваны сістэмай збору "звалачнага" газу, які выкарыстоўваецца для вытворчасці электрычнай энергіі. У бягучым годзе тут уведзены ў эксплуатацыю комплекс па спальванні медыцынскіх адходаў.

На палігонах прайшла рабочая нарада з удзелам Мінскага гарвыканкама, Мінжылкамгаса, Мінпрыроды па пытаннях павелічэння збору (нарыхтоўкі) другасных матэрыяльных рэсурсаў як у Мінску, так і ў цэлым па рэспубліцы.

"На думку прэм`ер-міністра, дабіцца істотнага павелічэння збору другасных матэрыяльных рэсурсаў можна толькі пры ўмове комплекснага вырашэння пытанняў збору, нарыхтоўкі, сартавання і захавання камунальных адходаў, - адзначылі ў прэс-службе ўрада. - Сістэма ўзаемаадносін паміж насельніцтвам, зборшчыкамі і перапрацоўшчыкам павінна быць выбудавана такім чынам, каб у кожнага ў гэтым ланцугу быў свой эканамічны інтарэс".

Была адзначана неабходнасць хутчэйшага стварэння ў Мінску смеццеперапрацоўчых вытворчасцей, комплекснага вырашэння пытанняў збору і перапрацоўкі камунальных адходаў пры распрацоўцы генеральных планаў гарадоў рэспублікі.

Акрамя таго, на нарадзе абмяркоўваліся пытанні арганізацыі ў Беларусі перапрацоўкі будаўнічых адходаў, у тым ліку жалезабетону, стварэння ўласнай сістэмы збору другаснай сыравіны буйнымі беларускімі перапрацоўчымі прадпрыемствамі, актывізацыі работы па прыцягненні ў сферу абыходжання ДМР замежных інвестыцый, стварэння для гэтага неабходных умоў.

27 сакавіка 2014, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.03.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:736
 
Ключевые слова:
Вторсырьё Утилизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме