https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Польскія кампаніі актыўна імкнуцца прыйсці на рынак Беларусі


2 красавіка ў Мінску адбылося пасяджэнне рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, якая дзейнічае ў межах сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Выступаючы перад журналістамі па выніках сустрэчы з польскім калегам — намеснікам міністра эканомікі Польшчы Анджэем Дыхай, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур`янаў заўважыў, што рабочая група не праводзіла пасяджэнняў пяць гадоў.

Тлумачачы, чым гэта было выклікана, ён паведаміў: "Гэта, напэўна, не нейкае надуманае рашэнне з двух бакоў. З аднаго боку, не было добрай нагоды. З іншага — мабыць, яшчэ не назапасілася праблем, якія трэба было б абмяркоўваць у такім шырокім складзе".

Гур`янаў нагадаў, што ў Беларусь прыехалі больш як 30 прадстаўнікоў польскіх дзяржаўных органаў, дзелавых колаў, спецыялізаваных арганізацый, каб больш прадметна абмеркаваць пытанні пашырэння ўзаемадзеяння, выгаднага для абодвух бакоў.

"Польшча знаходзіцца ў пяцёрцы найбуйнейшых інвестараў у Беларусі, — паведаміў намеснік кіраўніка МЗС, — за мінулы год асвоена амаль 200 млн. долараў прамых замежных інвестыцый. Польскія кампаніі актыўна імкнуцца прыйсці на рынак Беларусі, у тым ліку па такіх кірунках, як вытворчасць аўтакампанентаў, перапрацоўка сельгаспрадукцыі, энергетыка. Частка праектаў, якія мы ўжо працяглы час абмяркоўвалі, маюць патрэбу ў прасоўванні. Напрыклад, мы даўно абмяркоўвалі магчымасць злучэння энергетычных сістэм дзвюх краін. У гэтай сувязі дамовіліся, што найбліжэйшым часам збяруцца прадстаўнікі нашых міністэрстваў энергетыкі для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва".

БелаПАН, 2 красавіка 2014
 
Дата публикации:02.04.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1033
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Товарооборот Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме