https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў - удзельніц СНД і Эканамічны суд СНД падпісалі пагадненне па стварэнню ўмоў для бізнесу


Аб гэтым на пасяджэнні Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД паведаміла яго старшыня, спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка.
Пагадненне нацэлена на аб`яднанне намаганняў МПА і Эканамічнага суда СНД па стварэнні адзінага прававога поля, умоў для бізнесу, інвестыцый. "Гэта супрацоўніцтва будзе карысным", - сказала Валянціна Мацвіенка.

Яна выказала надзею, што маючыя адбыцца 29 лістапада пленарнае пасяджэнне МПА СНД і міжнародная канферэнцыя "Ядзерная бяспека ў сучасным свеце. Роля парламентарыяў у працэсе ядзернага раззбраення і нераспаўсюджання" пройдуць плённа. Гаворачы аб парадку дня МПА СНД, Валянціна Мацвіенка адзначыла, што прапануецца падвесці вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Азербайджане і Таджыкістане, разгледзець іншыя пытанні міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Валянціна Мацвіенка нагадала, што гэтай восенню адбыўся шэраг важных для Садружнасці падзей, у іх ліку пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў у Мінску і Савета кіраўнікоў урадаў у Санкт-Пецярбургу. На СКД старшынёй Савета МПА СНД была прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці асамблеі па рэалізацыі рашэнняў вышэйшых статутных органаў Садружнасці. "Выступленне было пазітыўна сустрэта ўдзельнікамі пасяджэння, практыка інфармавання кіраўнікоў нашых краін аб рабоце асамблеі будзе прадоўжана", - сказала яна.

Сёння Валянціна Мацвіенка была перавыбрана старшынёй Савета МПА СНД. Яна падкрэсліла важнасць міжпарламенцкага дыялогу і заявіла, што зробіць усё магчымае, каб работа МПА СНД была цікавай, дынамічнай і карыснай для краін Содружнасці.

28 лістапада 2013, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:961
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме