https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Патэнцыяльныя пакупнікі долі ў "Уралкаліі" жадаюць супрацоўнічаць з "Беларуськаліем"


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 верасня журналістам у Жлобіне (Гомельская вобласць).
"Той, хто хоча купіць гэты актыў ("Уралкалій"), даюць нам сігнал да таго, што беларусы, пачакайце крышку, мы ўсё роўна будзем разам", — цытуе Лукашэнку РІА Новости. "Толькі ідыёт можа працаваць сабе на шкоду. Таму што наша аб`яднанне з Расіяй узніме цэны на калійныя ўгнаенні. Раз`яднанне абавязкова выкліча падзенне цэн", — дадаў ён.

Лукашэнка зазначыў, што Беларусь пачала прадаваць калійныя ўгаенні самастойна. "Да нас прыязджажюць і на мяне асабіста выходзяць людзі, якія хочуць купіць калійныя ўгнаенні ў Беларусі, яны вельмі якасныя, і, па-другое, яны хочуць мець надзейных партнёраў. А ў нас дзяржаўнае прадпрыемства", — сказаў ён.

Лукашэнка таксама паведаміў, што закранаў тэму "Уралкалія" ў гутарцы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным падчас сумеснага пералёту ў Калінінград 26 верасня. "Мы закраналі гэту тэму, хоць у нас асобнай праблемы няма. Як асобную праблему мы не абмяркоўвалі", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

2 верасня Следчы камітэт Беларусі аб`явіў аб прыцягненні акцыянера ААТ "Уралкалія" Сулеймана Керымава ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ "Беларуская калійная кампанія". Вынесена пастанова аб аб`яўленні яго ў вышук і аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

У дачыненні да Керымава распачата справа па п. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле інфармацыі СК, падчас расследавання крымінальнай справы ў распараджэнні следства поруч з выяўленымі фактамі ўрону Беларусі аказаліся шматлікія матэрыялы аб учыненні Керымавым, а таксама гендырэктарам "Уралкалія" Уладзіславам Баўмгертнерам і іншымі абвінавачанымі дзеянняў, якія нанеслі значны ўрон Расіі і ўтрымліваюць у сабе прыкметы злачынстваў, прадугледжаных крымінальным заканадаўствам РФ.

Размовы пра тое, што саўладальнік "Уралкалія" Сулейман Керымаў збіраецца прадаць свае 21,75% акцый у кампаніі ідуць з таго часу, як СК Беларусі выставіў яму абвінавачанні.

8 верасня з`явілася інфармацыя аб магчымым продажы пакета Керымава ва "Уралкаліі" банкіру Уладзіміру Когану. 9 верасня гэту інфармацыю абверг афіцыйны прадстаўнік фінансава-прамысловай групы "Нафта Масква" Антон Аверын.

25 верасня стала вядома, што кітайскі суверэнны фонд Chengdong Investment Corporation (CIC) у выніку канверсоўнасці аблігацый у звычайныя акцыі набыў 12,5% акцыянернага капіталу "Уралкалія".

У гэты ж дзень з`явілася інфармацыя, што група "Анэксім" мільярдэра Міхаіла Прохарава разглядае магчымасць куплі долі Керымава ў ААТ "Уралкалій".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2013
 
Дата публикации:29.09.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1207
 
Ключевые слова:
Уралкалий Криминал Капитал БКК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме