https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памер знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі не перавышае параметраў эканамічнай бяспекі


Аб гэтым паведаміў 8 жніўня на прэс-канферэнцыі намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.
Паводле слоў намесніка міністра, у цэлым параметры эканамічнай бяспекі краіны па-ранейшаму застаюцца ў бяспечнай зоне. "У прыватнасці, памер знешняга дзяржаўнага доўгу складае на сёння $12,4 млрд., гэта 18,7 працэнта гадавога ВУП пры парогавым значэнні 25 працэнтаў", - адзначыў Максім Ермаловіч. Ён дадаў, што краіна пры гэтым не звярталася да якіх-небудзь экстранных знешніх пазык.

Што датычыцца ўнутранага дзярждоўгу, то яго ўзровень, паводле слоў Максіма Ермаловіча, далёкі ад парогавага значэння - пры парогавым значэнні 20 працэнтаў да ВУП ён складае ўсяго 5,3 працэнта.

Не перасягаюць параметраў эканамічнай бяспекі і астатнія паказчыкі, у тым ліку плацяжы па пагашэнню і абслугоўванню дзяржаўнага доўгу.

Як паведамлялася, дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2013 года склаў Br139,9 трлн. і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2013 года на Br11,1 трлн., або на 8,6 працэнта. Павелічэнне дзярждоўгу ў бягучым годзе было абумоўлена ў асноўным ростам знешняй дзяржаўнай пазыкі.

Знешні дзяржаўны доўг на 1 ліпеня склаў $12,4 млрд., павялічыўшыся з пачатку года на $438,7 млн., або на 3,7 працэнта (з улікам курсавых розніц).

У 2013 годзе прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $1 млрд. 375,4 млн.: $880 млн. па крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС; $295,8 млн. па дзяржаўнаму экспартнаму крэдыту ўрада Расіі для будаўніцтва АЭС у Беларусі; $142 млн. па крэдытах банкаў Кітая; $57,6 млн. па крэдытах Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2013 года склала $864,1 млн.: $692,3 млн. - выкананне абавязацельстваў перад Міжнародным валютным фондам па крэдыту стэнд-бай; $75 млн. па крэдытах урада Расіі; $48,8 млн. па крэдыту Банка эканамічнага і сацыяльнага развіцця Венесуэлы; $43 млн. па крэдытах банкаў Кітая; $5 млн. па іншых знешніх дзяржаўных пазыках.

Унутраны дзяржаўны доўг па стану на 1 ліпеня 2013 года склаў Br30,5 трлн., павялічыўшыся з пачатку года на Br4,6 трлн., або на 17,8 працэнта (з улікам курсавых розніц). Пагашэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу з пачатку 2013 года склала Br0,8 трлн.

8 жніўня 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1521
 
Ключевые слова:
Внешний долг Финансы Экономическая безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме