https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі на біржы курс долара вярнуўся на гадавы максімум


Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 25 чэрвеня вырас на 10 рублёў да адзнакі 8.740 рублёў. Упершыню гэты гадавы максімум быў зафіксаваны на таргах 20 чэрвеня.
Паводле даных БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 72 млн. 615 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 73 млн. 260 тыс., прапанова — 66 млн. 436 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 1,5 рубля да 267 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 191 млн. 678 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 388 млн. 572 тыс., прапанова — 1 млрд. 189 млн. 873 тыс.).

Курс еўра вырас на 40 рублёў і склаў 11.480 рублёў. Аб`ём — 29 млн. 116 тыс. еўра (попыт — 32 млн. 59 тыс., прапанова — 25 млн. 432 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:25.06.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1208
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме