https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Будучыня СНД залежыць ад тэмпаў эканамічнай інтэграцыі дзяржаў-удзельніц


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 мая на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
"Без вырашэння гэтай найважнейшай задачы нам будзе вельмі цяжка пазіцыянаваць Садружнасць у якасці паспяховай рэгіянальнай міжнароднай арганізацыі", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, у гэтым плане станоўчым фактарам стала прыняцце Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года і канкрэтнага плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Асобна Лукашэнка адзначыў заключэнне Дагавора аб зоне свабоднага гандлю таварамі.

"Такіх канкрэтных прыкладаў нашага эканамічнага супрацоўніцтва павінна быць больш, — упэўнены ён. — На гэтым этапе вельмі важна забяспечыць практычнае выкананне дагавора. У першую чаргу гэта прадугледжвае павышэнне актыўнасці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і скарачэнне тарыфных выключэнняў, якія ёсць паміж краінамі СНД, з рэжыму свабоднага гандлю да іх поўнай адмены".

Лукашэнка зазначыў, што да 1 студзеня 2015 года, калі павінен пачаць функцыянаваць Еўразійскі эканамічны саюз (пра яго стварэнне заявілі Беларусь, Казахстан і Расія), у гандлі паміж краінамі-ўдзельніцамі будуць знятыя ўсе тарыфныя абмежаванні, у тым ліку ў нафтагазавай сферы.

"У нас яшчэ вельмі шмат, нават у межах АЭП (Адзіная эканамічная прастора. — БелаПАН.), выключэнняў, тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання. Павінен сказаць, што Расія зрабіла вельмі сур`ёзны крок насустрач усім і заявіла пра тое, што літаральна праз год-паўтара, максімум да 1 студзеня 2015 года, практычна ўсе тарыфныя абмежаванні, у тым ліку ў нафтагазавай сферы, будуць знятыя", — сказаў Лукашэнка.

"Мы дамовіліся аб тым, што саюз (Еўразійскі эканамічны саюз. — БелаПАН.) будзе эканамічным, і тыя палітычныя праблемы, якія ў наступным будуць перашкаджаць развіццю гэтага саюза, абавязкова будуць вырашацца. Жыццё ўсё роўна паставіць гэтыя праблемы. Нельга будзе абмяжоўвацца толькі эканамічным супрацоўніцтвам, таму што яно заўсёды патрабуе нейкіх дадатковых дзеянняў у сферы палітыкі, дыпламатыі, абароны. Мы дамовіліся, што паступова будзем вырашаць і гэтыя пытанні", — дадаў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што прыняцце ў АЭП, а затым і ў Еўразійскі эканамічны саюз новых краін магчыма толькі пры ўмове іх далучэння да ўсіх дагавораў "тройкі".

Украіна і Кыргызстан выказалі жаданне стаць назіральнікамі пры будучым Еўразійскім саюзе, зазначыў Лукашэнка. "А зараз яны будуць запрошанымі на ўсе пасяджэнні. Мы для іх будзем адкрытыя, яны будуць прысутнічаць на ўсіх дыскусіях. І на кожнае пасяджэнне, сустрэчу, фармальны ці нефармальны саміт мы будзем запрашаць кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, іншых прадстаўнікоў гэтых краін для ўдзелу ў абмеркаванні пытанняў у межах Адзінай эканамічнай прасторы. А потым яны стануць, калі, вядома, захочуць, назіральнікамі ў нашым саюзе", — сказаў беларускі кіраўнік.

Адпаведныя мемарандумы, паведаміў ён, мяркуецца падпісаць сёння ў Мінску на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

"Яны гарантавалі, што калі захочуць стаць членамі Адзінай эканамічнай прасторы, а затым і нашага эканамічнага саюза, то пройдуць гэты шлях без усякіх абмежаванняў і выключэнняў", — сказаў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 31 мая 2013
 
Дата публикации:31.05.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1405
 
Ключевые слова:
Единое экономическое пространство Интеграция Содружество независимых государств Украина Кыргызстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме