https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Чэшская кампанія FERMAT плануе пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці станкаінструментальнага абсталявання


Пра гэта, як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, заявіў дырэктар чэшскай кампаніі Юрый Феранц 12 сакавіка на сустрэчы ў Мінску са старшынёй ДКНТ Ігарам Войтавым.
Паводле слоў Феранца, меркаваная плошча завода складзе прыкладна 4 тыс. кв. м, колькасць рабочых — 150—200 чалавек, а гадавы абарот новага прадпрыемства — прыкладна 20—22 млн. еўра. Каля 70% прадукцыі плануецца экспартаваць.

"У Беларусі прынята маштабная праграма мадэрнізацыі прамысловага комплексу, ствараюцца новыя вытворчасці і прадпрыемствы. Таму мы зацікаўленыя ў стварэнні вытворчага прадпрыемства ў вашай краіне, якое дазволіць стварыць беларускія высокадакладныя імпартазамяшчальныя гарызантальна-расточныя і іншыя станкі, знізіць адпускныя цэны і павялічыць аб`ёмы паставак прадукцыі на экспарт", — сказаў Феранц.

Ён таксама адзначыў, што цяпер рынак краін — удзельніц Мытнага саюза з`яўляецца адным з перспектыўных у развіцці экспарту металаапрацоўчага абсталявання.

У сваю чаргу Войтаў паведаміў, што ў межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2011—2015 гады ў Беларусі плануецца стварэнне тысячы вытворчасцяў як на галіновым, так і на рэгіянальным узроўні. Паводле яго слоў, па дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах у галіне машынабудавання асвойваюцца прынцыпова новыя тэхналогіі стварэння новых тыпаў станкоў, якія выкарыстоўваюцца на айчынных і замежных рынках.

"Арганізацыя сумеснай вытворчасці ў Беларусі вельмі цікавая, у тым ліку і з пункту гледжання экспартнага патэнцыялу як у Расію і Казахстан, так і на рынкі трэціх краін, з якімі мы актыўна працуем і развіваем адносіны", — падкрэсліў Войтаў.

Абмяркоўваліся таксама магчымасці супрацоўніцтва з найбуйнейшымі машынабудаўнічымі і здабыўнымі прадпрыемствамі Беларусі і Расіі і з прадпрыемствамі ВПК, а таксама пытанні кадравага і навуковага забеспячэння.

Праграмай візіту кіраўніцтва кампаніі FERMAT запланавана наведванне Міністэрства прамысловасці Беларусі, ААТ "БелАЗ", ААТ "МЗОР" і іншых прадпрыемстваў.

Паводле інфармацыі прэс-службы ДКНТ, кампанія FERMAT была заснавана ў 1993 годзе. Цяпер аб`ядноўвае ў Еўропе (Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Румынія) шэсць незалежных кампаній, у якіх працуюць больш як 200 чалавек. Гадавы абарот за 2011 год дасягнуў 57 млн. еўра. Кампанія займае адно з вядучых месцаў у галіне пастаўкі новых і выкарыстаных металаапрацоўчых і фармовачных станкоў, мадэрнізаваных вертыкальных такарных станкоў, а таксама прэсаў, уключаючы прэсавыя лініі, і шліфавальных станкоў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2013
 
Дата публикации:12.03.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1325
 
Ключевые слова:
Беларусь-Чехия Металлообработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме