https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эканоміка Беларусі ў 2012 годзе ўвайшла ў стан збалансаванага развіцця


Аб гэтым заявіў 21 студзеня журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка.
Паводле слоў Аляксандра Ярашэнкі, па выніках мінулага года дасягнуты істотнае зніжэнне ўзроўню інфляцыі, стабілізацыя абменнага курсу беларускага рубля, дадатнае сальда знешняга гандлю, павелічэнне сальда гандлёвага балансу. "Нараўне з добрымі знакавымі момантамі былі падлічаны і недапрацоўкі ў развіцці эканомікі", - адзначыў намеснік міністра.

Тэмп росту ВУП у 2012 годзе склаў 101,5 працэнта. Нявыхад на гадавы прагнозны параметр па гэтым паказчыку Аляксандр Ярашэнка растлумачыў тым, што рэалізоўвалася палітыка, накіраваная на ліквідацыю ўтвораных у папярэднім годзе макраэканамічных дыспрапорцый. Таму асноўныя намаганні былі накіраваны на забеспячэнне менавіта збалансаванага эканамічнага росту, падкрэсліў ён.

Асноўны ўплыў на эканамічны рост у 2012 годзе аказала прамысловасць, яе ўклад у прырост ВУП склаў 1,8 працэнта. Уклад сельскай гаспадаркі, а таксама транспарту і сувязі ў прырост ВУП склаў па 0,5 працэнта, чыстыя падаткі - 0,4 працэнта.

Разам з тым тэмп росту прамысловай вытворчасці дасягнуў 105,7 працэнта. Да прагнознага паказчыка прамысловасць таксама не дацягнула. Асноўнымі фактарамі росту ў прамысловасці сталі высокія аб`ёмы вытворчасці ў нафтаперапрацоўцы - 117,2 працэнта, хімічнай прамысловасці - 119,6 працэнта, у вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання - 114,9 працэнта.

Намеснік міністра эканомікі паведаміў, што было прааналізавана 598 пазіцый па таварах-прадстаўніках. Высветлілася, што гэтыя тавары складаюць прыкладна 30 працэнтаў дабаўленай вартасці ў прамысловасці. Прыкладна 62 працэнты гэтых тавараў у фізічным аб`ёме спрацавалі на плюс. Забяспечаны рост аб`ёмаў вытворчасці шын - 110 працэнтаў, кар`ерных самазвалаў - 117,1 працэнта, грузавых аўтамабіляў - амаль 118 працэнтаў, мэблі - 170 працэнтаў, матацыклаў - 174,5 працэнта.

Нараўне з гэтым ёсць пазіцыі, вытворчасць якіх у фізічным аб`ёме ў мінулым годзе знізілася. У прыватнасці, гэта датычыцца сырой нафты. "Мы не змаглі выйсці на ўзровень 2011 года", - сказаў Аляксандр Ярашэнка. Сур`ёзна знізілі пазіцыі тэкстыльная і швейная вытворчасць. Тое ж закранула вытворчасць скуры і абутку. "Пры разліку і індэкса прамысловай вытворчасці, і валавога ўнутранага прадукту, калі былі значныя інфляцыйныя ўзрушэнні ў 2011 годзе, мы пастараліся максімальна аб`ектыўна паглядзець, ці сапраўды эканоміка прырастала або зніжала свой рост за кошт інфляцыйнага складальніка, або ўсё ж такі ёсць эканамічны складальнік, вымераны ў натуральных велічынях", - сказаў намеснік міністра.

21 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1860
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Промышленное производство Инфляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме