https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Упершыню МЗС Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве


Пагадненне падпісалі міністр замежных спраў Уладзімір Макей і старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў.
Міністэрства замежных спраў Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве на 2012—2013 гады. Цырымонія адбылася 1 лістапада ў МЗС.

Як заявіў пасля цырымоніі Макей, "гэты вельмі важны дакумент" МЗС і БелГПП падпісалі "ўпершыню ў гісторыі". Паводле яго слоў, ён закліканы павысіць узаемадзеянне знешнепалітычнага ведамства з нацыянальнай гандлёва-прамысловай палатай, эфектыўнасць знешнеэканамічнай дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі.

У прыватнасці, дакументам прадугледжана актывізацыя дзейнасці БелГПП пры падтрымцы МЗС па арганізацыі візітаў беларускіх дзелавых колаў за мяжу, а таксама ўдзел прадстаўнікоў БелГПП у рабоце міжурадавых камісій па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У рамках рэалізацыі пагаднення будзе ўзмоцнена ўзаемадзеянне МЗС і БелГПП па пытаннях выставачна-кірмашовай дзейнасці, інфармацыйным і арганізацыйным забеспячэнні знешнеэканамічнай сферы.

Пагадненнем таксама вызначаны ўзгоднены парадак прызначэння грамадскіх прадстаўнікоў БелГПП за мяжой, галоўнай задачай якіх з`яўляецца аказанне практычнага садзеяння членам БелГПП у наладжванні і ажыццяўленні супрацоўніцтва з дзелавымі і грамадскімі коламі краіны знаходжання.

БелаПАН, 1 лістапада 2012
 
Дата публикации:01.11.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1799
 
Ключевые слова:
Бизнес в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме