https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Брэнд — гэта частка нацыянальнага іміджу


Кніга "Абарона брэндаў беларускіх вытворцаў" была прэзентавана асацыяцыяй "БелБрэнд" журналістам у Мінску.
Як адзначыў Альберт Таіпаў, старшыня асацыяцыі, гэта першая сур`ёзная спроба ў нашай краіне сістэмна прадставіць такую тэму і паглядзець на яе з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў. Кніга была зроблена паводле матэрыялаў 1-га міжнароднага форуму з аналагічнай назвай, які адбыўся ў Мінску ў канцы мінулага года.

— На практыцы мы сутыкаемся з тым, што многія спецыялісты арганізацый, на жаль, не валодаюць дастатковым наборам неабходных ведаў па абароне брэндаў. Веданне фундаментальных асноў, звязаных з інтэлектуальнай уласнасцю, — гэтае пытанне будзе пастаянна стаяць перад нашымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, — лічыць Альберт Таіпаў.

А Марыям Гарачка, патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь, на прэс-прэзентацыі адзначыла, што сёння нашы прадпрыемствы абаронай сваіх гандлёвых марак больш-менш займаюцца:

— Памятаю, у 1994 годзе на "Камунарцы" мне казалі, што, маўляў, не можа быць, каб нам што-небудзь забаранілі. А ўжо сёння ў Беларусі практычна няма прадпрыемстваў, асабліва буйных, дзе б не ведалі пра таварныя знакі і не абаранялі іх. Нашы арганізацыі зараз рэгіструюць усе свае назвы ў якасці таварных знакаў на ўсіх тэрыторыях, дзе яны рэалізуюць прадукцыю.

Пра важнасць моцных брэндаў для краіны гаварыў Андрэй Савіных, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў:

— Брэнд — гэта частка нацыянальнага іміджу. Якасць і ўзровень развіцця брэндаў краіны фарміруюць успрыняцце гэтай краіны ў шырокіх колах замежнай грамадскасці, — сказаў ён і дадаў, што ў Беларусі ўжо некалькі брэндаў, якія маюць глабальнае значэнне. Напрыклад, трактары "Беларус" і БелАЗы.

Таксама, як лічыць Андрэй Савіных, у бліжэйшыя гады могуць з`явіцца глабальныя беларускія брэнды ў ІТ-сектары — сярод цікавых праектаў ён назваў "Vіbеr" і "Wоrld оf Tаnks".

— Сёння нематэрыяльныя актывы (брэнды — гэта якраз і ёсць частка нематэрыяльных актываў любой кампаніі) становяцца найбольш важкім і значным рэсурсам для ўстойлівага эканамічнага развіцця любой кампаніі. Свет уступае ў такую фазу, калі вырабіць тавар можна дзе заўгодна, а самае галоўнае — гэта зразумець патрэбы спажыўцоў, развіць гандлёвую марку і сфарміраваць пазнавальны вобраз тавару. Мы бачым у гэтым кірунку сур`ёзны рэсурс і перспектывы для развіцця беларускай эканомікі.

Звязда, 3 лістапада 2012
 
Дата публикации:03.11.2012
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2272
 
Ключевые слова:
Белорусский бренд Товарный знак Национальные интересы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме