https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эстонская кампанія прапануе пабудаваць у Беларусі прадпрыемства па выпуску прыбораў для кантролю наркотыкаў


Эстонская кампанія NarTest прапануе стварыць на тэрыторыі Беларусі сумеснае расійска-беларуска-эстонскае прадпрыемства па выпуску прыбораў для кантролю наркатычных, допінгавых, выбуховых рэчываў на аснове лазерных тэхналогій.
Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ), пра гэта паведаміў 20 верасня на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з эстонскай кампаніяй NarTest старшыня ДКНТ Ігар Войтаў. Паводле яго слоў, пры станоўчым разглядзе гэтага пытання спецыялізаваныя ведамствы маглі б больш шырока прымяняць сродкі лазернай дыягностыкі ў сваёй працы. Гэты праект атрымаў падтрымку з боку дзяржаўнага сакратара Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты.

У сваю чаргу, дырэктар NarTest Эндэл Сіф паведаміў, што кампанія займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і продажам электронных прылад выяўлення наркотыкаў ва ўсім свеце. Выпрабаванні паказалі, што прыбор здольны ідэнтыфікаваць больш чым 20 наркатычных рэчываў на працягу 40 секунд. "Уся працэдура складаецца з чатырох дзеянняў і дастаткова простая ў эксплуатацыі. На навучанне рабоце аднаго амерыканскага паліцэйскага патрабуецца не больш чым 2 гадзіны", — сказаў Эндэл Сіф. Ён таксама адзначыў, што NarTest імкнецца дапамагчы праваахоўным органам на ўсіх узроўнях у іх намаганнях па спыненні выкарыстання і продажу наркотыкаў.

У нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з эстонскай кампаніяй NarTest бяруць удзел прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, ДНУ "Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава" НАН Беларусі і іншых структур.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2012
 
Дата публикации:20.09.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2250
 
Ключевые слова:
Наркотики Беларусь-Эстония Союзное государство Инновации Лазерная диагностика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме