https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Знешні доўг Беларусі вырас з пачатку года на 290 млн. долараў і дасягнуў 12,1 млрд. долараў ЗША


Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 верасня 2012 года склаў 119,6 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 3,2 трлн. рублёў, ці на 2,7%.
Як паведамляе Міністэрства фінансаў, павелічэнне дзярждоўгу ў беларускіх рублях галоўным чынам абумоўлена ростам рублёвага эквіваленту знешняга дзярждоўгу ў сувязі з аслабленнем курсу нацыянальнай валюты.

Пры гэтым знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 верасня 2012 года склаў 12,1 млрд. долараў пры ўстаноўленым ліміце 14,3 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 290,6 млн. долараў.

Паводле даных Мінфіна, павелічэнне знешняга дзярждоўгу ў 2012 годзе абумоўлена прыцягненнем крэдытаў Сусветнага банка, Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і банкаў Кітая.

Унутраны дзяржаўны доўг з пачатку 2012 года павялічыўся на 45,6 млрд. рублёў, па стане на 1 верасня склаўшы 17,9 трлн. рублёў пры ўстаноўленым ліміце 34 трлн. рублёў.

Павелічэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе абумоўлена паслабленнем курсу беларускага рубля, адзначылі ў Мінфіне.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2012
 
Дата публикации:29.09.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1779
 
Ключевые слова:
Госдолг Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме