https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пастаянныя прадстаўнікі краін СНД абмяркуюць праекты парадку дня найбліжэйшых пасяджэнняў вышэйшых органаў Садружнасці


У яго працы возьме ўдзел старшыня выканкама — выканаўчы сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў.
17 ліпеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску адбудзецца пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД.

Як паведаміла прэс-служба выканкама, першым пытаннем пастаянныя прадстаўнікі маюць намер абмеркаваць праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў, якое адбудзецца ў верасні ў Ялце. У праект уключаны 19 пытанняў. У першую чаргу, гэта стратэгія супрацоўніцтва ў пабудове і развіцці інфармацыйнага грамадства і план дзеянняў па яе рэалізацыі да 2015 года, комплекс мерапрыемстваў на 2012—2014 гады па рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва, пагадненне аб міждзяржаўных тэхнічных рэгламентах, пытанне пра стан канкурэнцыі на рынку паслуг продажу харчовых тавараў у рознічных гандлёвых сетках, папраўкі ў пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў. Гуманітарны блок будзе прадстаўлены пытаннямі, што датычацца супрацоўніцтва краін СНД у сферы адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, арганізацыі выставачнай дзейнасці. Пытанні бяспекі будуць абмяркоўвацца пры разглядзе дакументаў аб узаемадзеянні дзяржаў у галіне прадухілення і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, супрацьпаветранай абароны.

Пасля гэтага члены Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркуюць прапановы ў праекты парадку дня Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў, прызначаных на 1—2 лістапада ў Ашхабадзе. На гэтых пасяджэннях прапануецца абмеркаваць ход падрыхтоўкі да святкавання 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў, пытанні супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у галіне экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, сувязі і інфарматызацыі, арганізацыі інтэграванага валютнага рынку, арганізацыі бяспекі.

Акрамя таго, пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці маюць намер абмеркаваць ход выканання плана асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі далейшага развіцця СНД.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы, за мінулы практычна пяцігадовы перыяд краіны СНД і органы Садружнасці прарабілі значную працу па выкананні мерапрыемстваў плана, якім прадугледжана рэалізаваць 107 мерапрыемстваў, у тым ліку 64 у 2008—2010 гадах, 5 — у 2012—2017 гадах і 38 мерапрыемстваў з тэрмінам выканання "пастаянна". Па стане на чэрвень 2012 года з 64 мерапрыемстваў выкананы 50 (78%). Па абсалютнай большасці мерапрыемстваў з тэрмінам выканання "пастаянна" вядзецца сістэматычная праца. Рэалізацыя мерапрыемстваў плана станоўча паўплывала на развіццё і ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў у межах Садружнасці. На пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў і Эканамічнага савета СНД прынята больш за 60 дакументаў, скіраваных на павышэнне эфектыўнасці інтэграцыйнага партнёрства.

Вячасліў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2012
 
Дата публикации:14.07.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2213
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме