https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пытанні стварэння кітайска-беларускага інвестфонду абмеркаваны падчас рабочага візіту віцэ-прэм`ера Анатоля Тозіка ў Кітай


Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.
Пытанні стварэння кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду былі абмеркаваны падчас рабочага візіту ў Кітай 15—19 ліпеня дэлегацыі ўрада і Нацыянальнага банка Беларусі на чале з намеснікам прэм`ер-міністра Анатолем Тозікам.

Падчас візіту адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства камерцыі КНР, Народнага банка Кітая, Эксімбанка, Дзяржаўнага банка развіцця, а таксама з кіраўнікамі шэрагу кітайскіх карпарацый, якія рэалізуюць у Беларусі буйныя інвестыцыйныя праекты.

Разгледжаны магчымасці і механізмы фінансавання стварэння інфраструктуры кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, узаемадзеянне па прыцягненні ў парк у якасці рэзідэнтаў кампаній, якія валодаюць сучаснымі тэхналогіямі і вырабляюць канкурэнтную на сусветных рынках прадукцыю.

Падчас перамоў у Народным банку Кітая бакі абмеркавалі магчымасць паляпшэння ўмоў выкарыстання ў двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінах своп-рэсурсаў у межах падпісанага ў 2009 годзе пагаднення.

Яшчэ адной тэмай перамоў беларускай дэлегацыі з кітайскімі партнёрамі стала стварэнне кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду. Зацікаўленасць да такога супрацоўніцтва выказала буйная кітайская кампанія, якая мае вопыт стварэння падобных фондаў у КНР і за мяжой.

Шэраг сустрэч Анатоля Тозіка і членаў дэлегацыі быў прысвечаны разгляду праблемных пытанняў і складанасцяў, якія ўзніклі ў рэалізацыі асобных праектаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2012
 
Дата публикации:19.07.2012
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:2141
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Индустриальный парк Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме