https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расійскі бок павінен мець кантрольны пакет акцый холдынгу КАМАЗа і МАЗа, лічыць кіраўнік "Растэхналогій"


Расійскі бок павінен мець 50% плюс адну акцыю ў холдынгу Камскага аўтамабільнага завода і Мінскага аўтамабільнага завода, у адваротным выпадку структурай будзе немагчыма кіраваць, лічыць кіраўнік дзяржкарпарацыі "Растэхналогіі" Сяргей Чэмезаў.
"50 на 50 ствараць сэнсу няма, гэта некіруемая структура, тым больш з імі (з беларускім бокам), таму мы гаворым — давайце мы (Расія) пабольш возьмем крыху, але 50 плюс адзін", — цытуюць словы Чэмезава РІА Новости.

Каментуючы ход перамоў аб стварэнні холдынгу паміж КАМАЗам і МАЗам, ён адзначыў, што  "ўсё па-ранейшаму". Беларусь прадставіла новую ацэнку, якая расійскі бок не задавальняе.

З прапановай аб`яднаць КАМАЗ і МАЗ выступіла дзяржкарпарацыя "Растэхналогіі", якой належыць 49,9% акцый найбуйнейшага расійскага вытворцы грузавых аўтамабіляў. Першапачаткова бакі разглядалі абмен акцыямі КАМАЗа і МАЗа ў рамках аб`яднання дзвюх кампаній, але беларускія ўлады адмовіліся ад гэтага варыянту. Затым было прапанавана стварыць СП, у якое будуць унесеныя 49,9% акцый КАМАЗа і 49,9% акцый МАЗа, а таксама шэраг прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтакамплектуючыя як у Расіі, так і ў Беларусі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2012
 
Дата публикации:07.05.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1806
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Приватизация Акционирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме