https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сямашка запатрабаваў павялічыць экспарт плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі ў 2-3 разы


Першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка запатрабаваў павялічыць экспарт плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі ў 2-3 разы.
Такое патрабаванне прагучала 21 лютага на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, на якім абмяркоўваліся вынікі працы за 2011 год арганізацый, якія вырабляюць плодаагароднінную кансерваваную прадукцыю, перспектывы іх развіцця, а таксама канцэпцыя развіцця прамысловага комплексу Беларусі да 2020 года.

Пакуль беларускія вытворцы экспартуюць каля 10% плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі. "Нас ні ў якой меры задавальняць гэта не можа", — цытуе першага віцэ-прэм`ера прэс-служба ўрада.

Разам з тым Сямашка адзначыў, што праграма вытворчасці плодаагароднінных кансерваў, якая выконвалася ў 2006—2010 гадах, рэалізавана ў цэлым паспяхова. Магутнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў галіны выраслі ў 1,9 разу, вытворчасць прадукцыі павялічылася ў 1,8 разу, выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі — у 2,5 разу. "Аб`ём выпуску летась кансерваў, у тым ліку імпартазамяшчальнай прадукцыі, заняў 85%, гэта значыць мы фактычна асвоілі свой рынак", — сказаў першы віцэ-прэм`ер. Значна палепшыўся знешні выгляд прадукцыі, стала больш прывабнай упакоўка. У цэлым за пяцігодку ў развіццё галіны было ўкладзена 415,4 млрд. рублёў.

Разам з тым не ўсе створаныя магутнасці задзейнічаны на поўную сілу. Паводле ацэнак, яны выкарыстоўваюцца толькі на 66—72%. Развіццё галіны таксама стрымлівае няпоўная забяспечанасць сыравіннымі рэсурсамі. У многіх рэгіёнах краіны для новых і дзейных вытворчасцяў не створана неабходная сыравінная база. Усе гэтыя праблемы заклікана вырашыць праграма вытворчасці плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі на 2011—2015 гады. Першы віцэ-прэм`ер прапанаваў ацаніць эфектыўнасць яе выканання, прааналізаваць, якія меры неабходныя для павелічэння аб`ёмаў імпартазамяшчэння, а таксама нарошчванне экспарту, задзейнічанне магутнасцяў на поўную сілу.

Як паведаміў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Іван Данчанка, "запланавана павялічыць аб`ёмы вытворчасці плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі да 2015 года ў параўнанні з 2010 годам практычна ў 1,5 разу, нарыхтоўку сыравіны і загрузку магутнасцяў — у 1,3 разу", — сказаў ён. Чакаецца, што выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі складзе 80 млн. умоўных банак. Экспарт арганізацый галіны да канца пяцігодкі павінен скласці 30% ад аб`ёму вытворчасці, валютная выручка вырасце да 30 млн. долараў.

Разам з тым галіна сёння адчувае і некаторыя цяжкасці, адзначыў ён. Асноўная праблема — гэты складаны фінансавы стан арганізацый, у тым ліку тых, што прайшлі рэканструкцыю. "Назіраецца таксама адсутнасць дастатковага фінансавання для завяршэння рэканструкцыі, набыцця сыравіны, тары, упакоўкі. Недастаткова плодаагародніннай сыравіны для загрузкі магутнасцяў", — пералічыў праблемы кіраўнік канцэрна.

Летась прадпрыемствы галіны экспартавалі 53 млн. умоўных банак кансерваванай плодаагародніннай прадукцыі. Усе арганізацыі працавалі прыбыткова. Разам з тым, паводле яго меркавання, неабходны дадатковыя меры для паляпшэння сітуацыі ў галіне, у тым ліку фінансавага аздараўлення яе арганізацый. У сувязі з гэтым кіраўнік "Белдзяржхарчпрама" прапанаваў перагледзець галіновую праграму на 2011—2015 гады для ўзмацнення загрузкі магутнасцяў, павелічэння аб`ёмаў вытворчасці. Гэта будзе зроблена сумесна з аблвыканкамамі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2012
 
Дата публикации:21.02.2012
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2547
 
Ключевые слова:
Промышленность Беларуси Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме