https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Газпром" узяў абавязак максімальна загрузіць газаправоды ў Беларусі


Палажэнне аб гэтым утрымліваецца ў міжурадавым беларуска-расійскім пагадненні аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз".
ААТ "Газпром" узяло абавязак максімальна загрузіць газаправоды, размешчаныя ў Беларусі.

"ААТ "Газпром" прыкладзе намаганні для максімальна магчымай загрузкі газаправодаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі", — цытуе пагадненне РІА Новости.

Дакументам устаноўлена, што "Белтрансгаз" будзе ажыццяўляць пастаўку газу на тэрыторыю Беларусі, транспарціроўку газу, будаўніцтва і развіццё газаправодаў і звязаных з імі аб`ектаў, а таксама аб`ектаў падземнага захоўвання газу ў краіне.

"Белтрансгаз" будзе ажыццяўляць штогадовае запампоўванне прыроднага газу ў падземныя сховішчы газу ў аб`ёмах, неабходных для забеспячэння бесперабойнай пастаўкі прыроднага газу спажыўцам і падтрымання тэхналагічнага працэсу функцыянавання аб`ектаў падземнага захоўвання газу.

Прадпрыемства таксама будзе ажыццяўляць функцыі замоўцы пры будаўніцтве і развіцці газаправодаў і звязаных з імі аб`ектаў, а таксама аб`ектаў падземнага захоўвання газу ў Беларусі.

Вызначана, што "Белтрансгаз" будзе ажыццяўляць функцыі аператара па эксплуатацыі газаправода Ямал — Еўропа на тэрыторыі Беларусі, іншых дзейных і новых створаных магістральных газаправодаў.

Нагадаем, дакумент аб куплі 50% акцый ААТ "Белтрансгаз" быў падпісаны "Газпромам" і Дзяржкамітэтам па маёмасці Беларусі 25 лістапада ў Маскве. Такім чынам, "Газпром" стаў уладальнікам 100% акцый беларускай кампаніі: першыя 50% акцый "Белтрансгаза" расійскі газавы манапаліст выкупіў долямі на працягу 2007—2010 гадоў.

"Газпром" ужо паведаміў аб прынятым рашэнні перайменаваць "Белтрансгаз" у "Газпром трансгаз Беларусь".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2012
 
Дата публикации:09.01.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2704
 
Ключевые слова:
Транзит газа Союзное государство Белтрансгаз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме