https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Умовы "Газпрома"


"Газпром" мае права патрабаваць ад Беларусі выкупу "Белтрансгаза" за 5 млрд. долараў пры парушэнні ўмоў пагаднення.
"Газпром" мае права патрабаваць ад улад Беларусі выкупіць за 5 млрд. долараў раней перададзеныя расійскай кампаніі акцыі ААТ "Белтрансгаз" у выпадку невыканання шэрагу палажэнняў пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці "Белтрансгаза".

Вытрымкі з пагаднення, якое ААТ "Газпром" і Дзяржкамітэт па маёмасці Беларусі падпісалі 25 лістапада мінулага года ў Маскве, публікуе РІА Новости. Раней змест гэтага дакумента не выдаваўся.

"Беларускі бок абавязваецца па патрабаванні ААТ "Газпром" выкупіць усе раней перададзеныя ААТ "Газпром" акцыі ААТ "Белтрансгаз" за 5 мільярдаў долараў, а таксама кампенсаваць ААТ "Газпром" усе страты, якія могуць у яго ўзнікнуць у сувязі з гэтым "у выпадку невыканання любых са згаданых у дакуменце ўмоў", — паведамляе РІА Новости.

Да такіх умоў, у прыватнасці, адносяцца:

- спажыванне закупляемага ў ААТ "Газпром" газу выключна на тэрыторыі Беларусі;

- бесперашкодная і бесперабойная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі прыроднага газу, які падаецца з тэрыторыі Расіі;

- выключнае права "Белтрансгаза" на закупку прыроднага газу, што вывозіцца з тэрыторыі Расіі і прызначаецца для спажыўцоў Беларусі;

- невыкарыстанне спецыяльных правоў па кіраванні ААТ "Белтрансгаз", якія парушалі б або ўшчамлялі аб`ём правоў, дадзеных акцыянерам "Белтрансгаза" ў адпаведнасці з заканадаўствам аб гаспадарчых таварыствах, уключаючы ўвядзенне асаблівага права ("залатой акцыі") на ўдзел у кіраванні беларускім газатранспартным прадпрыемствам;

- адсутнасць не санкцыянаванага ўласнікам прыроднага газу адбору з патокаў газу, што транспартуюцца цераз тэрыторыю Беларусі;

- нязменнасць умоў карыстання зямельнымі ўчасткамі пад аб`ектамі нерухомай маёмасці беларускага ўчастка газаправода Ямал — Еўропа ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, якое дзейнічае на дату падпісання пагаднення.

Нагадаем, пасля падпісання гэтага пагаднення, якое прадугледжвала куплю "Газпромам" астатніх 50% акцый ААТ "Белтрансгаз", расійскі манапаліст стаў уладальнікам 100% акцый беларускай кампаніі. Першыя 50% акцый "Белтрансгаза" "Газпром" выкупіў долямі на працягу 2007—2010 гадоў.

"Газпром" ужо абнародаваў рашэнне перайменаваць "Белтрансгаз" у "Газпром трансгаз Беларусь".

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2012
 
Дата публикации:10.01.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2822
 
Ключевые слова:
Союзное государство Газпром Энергетика Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме