https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасяджэнне ў Выканаўчым камітэце СНД


Эксперты СНД узгаднілі дакументы, якія закранаюць дзейнасць Каардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў.
На пасяджэнні ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску 21—22 лютага эксперты ўзгаднілі праекты палажэння аб Каардынацыйным савеце кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў — удзельніц Садружнасці і рашэння Савета кіраўнікоў урадаў па ім. Пра гэта паведамілі ў інфармацыйна-аналітычным дэпартаменце Выканкама СНД.

Па выніках пасяджэння Выканаўчаму камітэту СНД прапанавана ўнесці ва ўстаноўленым парадку гэты праект рашэння на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў і накіраваць яго ў краіны СНД для ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.

Неабходнасць унясення паправак выклікана прыняццем Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД Агульнага палажэння аб органах галіновага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, прапаноўваецца ўвесці ў склад Каардынацыйнага савета з правам дарадчага голасу яго сакратара і прадстаўніка Выканкама Садружнасці, дапоўніць палажэнне новым раздзелам, у якім будуць прапісаны правы савета. Да іх адносяцца магчымасці ўносіць прапановы на разгляд кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прымаць рашэнні і рэкамендацыі па развіцці супрацоўніцтва ў барацьбе з парушэннямі падатковага заканадаўства краін, ствараць працоўныя органы па кірунках дзейнасці савета, прыцягваць вучоных і спецыялістаў.

Паводле паправак, старшынства ў савеце на працягу года будзе ажыццяўляцца па чарзе кожнай краінай-удзельніцай у парадку рускага алфавіту назваў. Арганізацыйна-тэхнічнае і інфармацыйнае забеспячэнне працы ўскладаецца на сакратарыят, функцыі якога будзе выконваць орган падатковых расследаванняў дзяржавы-старшыні сумесна са структурным падраздзяленнем Выканкама СНД.

Штогод Каардынацыйны савет павінен будзе падаваць у Выканкам Садружнасці інфармацыю аб сваёй дзейнасці.

Каардынацыйны савет кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў краін СНД быў створаны ў 2000 годзе для ўзаемадзеяння ў барацьбе з парушэннямі падатковага заканадаўства. Яго асноўнымі задачамі з`яўляюцца абмен інфармацыяй, выпрацоўка рэкамендацый і прапаноў па выяўленні, прадухіленні і спыненні падобных правапарушэнняў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2012
 
Дата публикации:22.02.2012
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:2672
 
Ключевые слова:
Содружество Независимых Государств Финансы Налоги Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме