https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску пройдзе сумеснае пасяджэнне калегій КДК Беларусі і Падліковай палаты Расіі


14 лютага ў Мінску пройдзе сумеснае пасяджэнне калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і калегіі Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі.
Як паведамляе прэс-служба КДК, у мерапрыемстве возьмуць удзел кіраўнікі ведамстваў Аляксандр Якабсан і Сяргей Сцяпашын.

У ходзе пасяджэння будзе разгледжана заключэнне Падліковай палаты і Камітэта дзяржаўнага кантролю па справаздачы Савета міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту за 2010 год. Удзельнікі таксама абмяркуюць вынікі праверкі выкарыстання сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы, выдзеленых на рэалізацыю сумесных праграм.

Акрамя таго, плануецца зацвердзіць план сумесных мерапрыемстваў абодвух ведамстваў на 2012 год.

Марына Носава, БелаПАН
13 лютага 2012
 
Дата публикации:13.02.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1894
 
Ключевые слова:
Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме