https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каштоўныя металы патаннелі


Вось і цяпер цэны на каштоўныя металы пратрымаліся толькі месяц — пасля таго, як былі павялічаны з 1 снежня 2011 года...

Аднак калі ў папярэднія разы яны, як правіла, сапраўды павялічваліся, дык цяпер трэба гаварыць пра зніжэнне — прыкладна на 10%. "Звязда" звярнулася ў Міністэрства фінансаў па каментар.

Як патлумачылі ў яго прэс-службе, скупачныя цэны на каштоўныя металы залежаць ад двух фактараў: цэн на каштоўныя металы на Лонданскай біржы і курса долара. Апошнім часам кожны з гэтых фактараў панізіўся прыкладна на 5 працэнтаў, што і дало ў выніку агульнае зніжэнне скупачных цэн на згаданыя 10%. Так, згодна з пастановай Міністэрства фінансаў, з 1 студзеня ўводзяцца новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупліваюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб).

З вышэйназванай даты скупачныя цэны ў рублях па пробах за грам металу будуць наступнымі. На золата ў вырабах і ломе: 375-й пробы — 137 000 рублёў (ранейшая цана была 153 130 рублёў); 500-й пробы — 182 670 рублёў (дагэтуль з 1 снежня было 204 170 рублёў); 583-й і 585-й пробы — 213 720 рублёў (238 880 рублёў); 750-й пробы — 274 000 рублёў (306 250 рублёў); 900-й пробы — 328 800 рублёў (367 510 рублёў); 916-й пробы — 334 650 рублёў (374 040 рублёў); 950-й пробы — 347 070 рублёў (387 920 рублёў); 958-й пробы — 349 990 рублёў за грам металу (апошняя цана дагэтуль была 391 190 рублёў).

Скупачная цана на плаціну ў вырабах і ломе такая: 950-й пробы — 310 050 рублёў за адзін грам металу (было 358 090 рублёў).

Цэны на серабро ў вырабах і ломе змяніліся наступным чынам. За адзін грам металу па пробах: 750-й пробы — 5 080 рублёў (дагэтуль дзейнічала скупачная цана 5 860 рублёў за той жа грам металу); 800-й пробы — 5 410 рублёў (было 6 250 рублёў); 875-й пробы — 5 920 рублёў (6 840 рублёў); 916-й пробы — 6 200 рублёў (7 160 рублёў); 925-й пробы — 6 260 рублёў (7 230 рублёў); 960-й пробы — 6 500 рублёў (з 1 снежня дзейнічала скупачная цана 7 500 рублёў за грам металу).

Сяргей Старынаў
Звязда, 4 студзеня 2012

 
Дата публикации:04.01.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2831
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Ценные металлы Золото Платина Серебро
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме