https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рашэнне адносна візіту ў Беларусь наступнай місіі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для перамоў з уладамі аб новай праграме stand-by яшчэ не прынятае


Пра гэта БелаПАН заявіла пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.
"Для таго каб такое рашэнне было прынятае, фонду неабходна мець упэўненасць, што ўлады маюць цвёрды намер забяспечыць стабільнасць і правядзенне рэформ у наступным годзе. Прычым, гэтыя намеры павінны быць прадэманстраваныя на ўсіх узроўнях улады, у тым ліку і на самым высокім", — растлумачыла Калядзіна.

Яна нагадала, што апошняя місія МВФ працавала ў Беларусі ў кастрычніку. "Тады мы не планавалі правядзенне місіі ў снежні. Але паколькі ўлады выказалі зацікаўленасць у пачатку перамоў па новай праграме сёлета, то, калі мы ўбачым, што гэты намер застаецца ў сіле, і адначасова будзем упэўненыя ў намерах уладаў праводзіць палітыку макраэканамічнай стабілізацыі як сёлета, гэтак і на наступны год, і пачаць структурныя пераўтварэнні, то, я мяркую, што існавала б магчымасць таго, што місія прыехала б да канца гэтага года для пачатку перамоў", — сказала пастаянны прадстаўнік МВФ.

Наталля Калядзіна нагадала, што зараз беларускія ўлады працуюць над асноўнымі эканамічнымі дакументамі на 2012 год і гэта шырока абмяркоўваецца ў прэсе. "Мяркую, мы зможам сфарміраваць свой уласны погляд адносна таго, якой эканамічнай палітыкі будуць прытрымлівацца ўлады ў наступным годзе", — зазначыла пастаянны прадстаўнік МВФ.

17 кастрычніка па выніках працы апошняй місіі МВФ у Беларусі яе кіраўнік Крыс Джарвіс заявіў, што для пачатку перамоў аб праграме фінансавай падтрымкі з боку фонду беларускімі ўладамі павінны быць зробленыя пераканаўчыя крокі ў эканамічнай палітыцы. Апрача таго, эксперты МВФ хацелі б ведаць, якую грашова-крэдытную палітыку ўрад і Нацбанк прапаноўваюць на наступны год і ці будуць гэтыя рэкамендацыі падтрыманыя прэзідэнтам Беларусі.

"Мы пакуль што не падышлі да этапу, пры якім абмяркоўвалася б канкрэтная сума крэдыту", — падкрэсліў Джарвіс падчас кастрычніцкай місіі. "Тыя сумы, якія раней называліся (ад 3 да 7 млрд. долараў), — гэта была ацэнка ўрада", — дадаў ён.

Кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова ў пачатку кастрычніка заявіла, што крэдыт МВФ патрэбны Беларусі "для рэфінансавання тых крэдытаў, па якіх хутка надыдуць тэрміны вяртання", гэта значыць для вяртання асноўнага доўгу фонду на працягу 2012—2013 гадоў.

На прэс-канферэнцыі 20 кастрычніка Ермакова заявіла, што атрыманне крэдыту МВФ абцяжарваецца па палітычных матывах. "Крэдыту МВФ можа і не быць. Нават калі мы на 100% усё выканаем (умовы для пачатку крэдытнай праграмы. — БелаПАН.), застаюцца палітычныя моманты, і гэта галоўны фактар па ўзаемаадносінах з МВФ. Не з гэтай місіяй, а з прадстаўнікамі шэрагу краін, што ўваходзяць у Савет дырэктараў МВФ. Для іх больш важная палітыка, а не эканоміка", — сказала Ермакова.

22 лістапада ў Аляксандра Лукашэнкі пройдзе нарада па праектах прагнозу, бюджэту і асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год. На нарадзе 10 лістапада прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў рэфармісцкія планы ўрада і запатрабаваў ад Савета міністраў выконваць праграму, ухваленую год таму Усебеларускім народным сходам.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2011
 
Дата публикации:22.11.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2997
 
Ключевые слова:
Финансы Международный валютный фонд Валютный кризис в Беларуси Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме