https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская АЭС


Прадстаўнік Літвы аб размяшчэнні беларускай АЭС: Мы не падлічвалі кіламетры да мяжы, мы палічылі адлегласць да буйных населеных пунктаў.
У Літве ніколі не падлічвалі кіламетры ад меркаванага месца размяшчэння беларускай АЭС да дзяржаўнай мяжы. Там палічылі адлегласць ад яго да вялікіх населеных пунктаў. Да Вільнюса ад будучай станцыі 50 кіламетраў. Пра гэта заявіў другі сакратар пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Гіедрус Граніцкас 13 кастрычніка ў Мінску.

Дыпламат паведаміў, што ў Літве "не залічылі" кансультацыі па праведзенай ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА), якія адбыліся ў Вільнюсе, з-за кепскага перакладу.

"Канешне, руская мова вялікая і магутная, але ў Вільнюсе не ўсе яе ведаюць", — удакладніў Гіедрус Граніцкас.

Паводле яго слоў, паездкай у адказ у Мінск літоўцы таксама засталіся незадаволеныя, бо дадзеная ім на той момант справаздача па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе была няпоўнай.

"АУНА павінна падавацца цалкам і не падчас кансультацый. Яе немагчыма прааналізаваць падчас кансультацый, таму кансультацыі ў Мінску літоўскі бок палічыў папярэднімі", — інфармаваў дыпламат.

"Тыя пытанні, на якія вы не адказалі літоўскаму боку, будуць у пераліку тых пытанняў, якія вы атрымаеце ад Еўрасаюза", — адзначыў Гіедрус Граніцкас.

БелаПАН, 13 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:13.10.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2072
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме