https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Якабсон: "Выраўноўванне беларускіх цэн на харчовыя тавары з расійскімі неабходна"


Выраўноўванне беларускіх цэн на асноўныя віды харчовых тавараў з расійскімі з`яўляецца неабходнасцю. Такі пункт гледжання ўчора на сустрэчы з працоўным калектывам СВК "Маяк Браслаўскі" выказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон
У суседніх Расіі і Украіне цэны на малочную і мясную прадукцыю ў некалькі разоў вышэйшыя за беларускія. На думку Аляксандра Якабсона, гэта стала прычынай таго, што беларускія тавары масава скупляюцца прадпрымальнымі расіянамі і беларусамі і вывозяцца за межы краіны. Межаў, мытных перашкод на шляху гэтага "бізнэсу" няма. "З прадуктамі вывозіцца бюджэт краіны, паколькі вытворчасць малака і мяса ў краіне мае датацыі з бюджэту", — растлумачыў Аляксандр Якабсон.

На яго думку, рост цэн на асноўныя віды прадуктаў харчавання ў Беларусі і давядзенне іх да ўзроўню расійскіх непазбежны. "Людзям трэба разумець, у нас іншага шляху няма: неабходна выраўнаваць цэны да ўзроўню сумежных рэгіёнаў, аднак рыўкоў не павінна быць, паступова, па 3-5 працэнтаў у месяц", — сказаў Аляксандр Якабсон.

Разам з тым кіраўнік кантрольнага ведамства перакананы, што з ростам цэн павінны павышацца зарплаты. "Зарплата павінна расці пры ўмове, што кожны на сваім рабочым месцы добрасумленна выконвае свае абавязкі, павышае прадукцыйнасць, зніжае выдаткі", — падкрэсліў ён.

Звязда
12 жніўня 2011
 
Дата публикации:12.08.2011
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2808
 
Ключевые слова:
Экономика Рост цен Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме