https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Арганізацыі Мінсельгасхарча павялічылі экспарт прадукцыі ў першым паўгоддзі на 26,7%


Арганізацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў студзені—чэрвені 2011 года экспартавалі прадукцыі на 1,296 млрд. долараў, што склала 126,7% да студзеня—чэрвеня 2010 года, паведамляе прэс-служба міністэрства.
"Павелічэнне экспартных паставак у першым паўгоддзі гэтага года абумоўлена як ростам цэн на прадукцыю, што экспартуецца, гэтак і ростам экспарту па некаторых пазіцыях у натуральным выражэнні", — зазначае прэс-служба.

У таварнай структуры экспарту падведамасных міністэрству арганізацый у студзені—чэрвені пераважалі малакапрадукты (56,9%), мяса і мясапрадукты (32,2%), казеін (3,2%), яйкі (1,46%).

Асноўны знешнегандлёвы партнёр прадпрыемстваў Мінсельгасхарча — Расійская Федэрацыя. Паводле звестак Белстата, за студзень—чэрвень 2011 года ў Расію было пастаўлена прадукцыі на 1,172 млрд. долараў, на 25,6% больш за ўзровень аналагічнага перыяду 2010 года.

Экспарт прадукцыі ў краіны СНД, апрача Расіі, у студзені—чэрвені 2011 года склаў 66,3 млн. долараў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным леташнім прыядам у 1,7 разу.

У краіны далёкага замежжа прадпрыемствы Мінсельгасхарча за першае паўгоддзе 2011 года экспартавалі прадукцыі на 56,9 млн. долараў (115,4% да ўзроўню студзеня—чэрвеня 2010 года), у тым ліку ў краіны ЕС — на 47,3 млн. долараў (103,7%). Усяго ў студзені—чэрвені 2011 года падведамасныя Мінсельгасхарчу арганізацыі экспартавалі прадукцыю ў 38 краін.

Па выніках першага паўгоддзя гэтага года станоўчае знешнегандлёвае сальда ў галіне склала 694,1 млн. долараў і павялічылася ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 100,6 млн. долараў.

Паводле аператыўнай інфармацыі, па выніках студзеня—ліпеня сальда знешняга гандлю арганізацый міністэрства склала 849,1 млн. долараў", — паведамляе прэс-служба.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2011
 
Дата публикации:06.08.2011
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2978
 
Ключевые слова:
Экспорт Внешняя торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме