https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара на асноўнай сесіі БВФБ застаўся роўным 5.584 рублям


Курс долара ЗША на асноўных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 верасня застаўся на рэкорднай адзнацы 5.584 рублі.
Паводле інфармацыі БВФБ, попыт склаў 24 млн. 621 тыс. долараў, прапанова — 8 млн. 691 тыс., аб`ём — 24 млн. 621 тыс. У таргах удзельнічала 17 банкаў.

Курс еўра вырас з 7.498 да 7.550 рублёў (новы рэкорд). Аб`ём таргоў, у якіх удзельнічала 20 банкаў, склаў 2 млн. 966 тыс. еўра, попыт — 3 млн. 209 тыс., прапанова — 2 млн. 966 тыс.

Курс расійскага рубля павялічыўся са 172,02 да 173,31. У таргах удзельнічалі 24 банкі. Аб`ём — 409 млн. 844 тыс., попыт — 418 млн. 672 тыс., прапанова — 409 млн. 844 тыс.

Праводзіліся таксама таргі швейцарскім франкам (6.191 рубель, ці +56).

Курс кошыка валют (долар, еўра, расійскі рубель) на 28 верасня складае 1.940,52 рубля (новы рэкорд). Гэта на 0,48% больш за паказчык папярэдняга дня (1.931,20). З пачатку года курс кошыка вырас на 83,99%, долара — на 86,13%, еўра — на 90,07%, расійскага рубля — на 76,06%.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2011
 
Дата публикации:27.09.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1840
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме