https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Анатоль Тозік: Тавараабарот Беларусі і Кітая па выніках 2011 года можа дасягнуць 3 млрд. долараў


Тавараабарот Беларусі і Кітая па выніках 2011 года можа дасягнуць 3 млрд. долараў. Пра гэта заявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік 13 ліпеня ў інтэрв`ю журналістам ганконгскай тэлекампаніі "Фенікс".
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, ганконгскія журналісты прыехалі для падрыхтоўкі пяцісерыйнага дакументальнага фільма пра Беларусь. У іх планах — азнаямленне з сацыяльна-эканамічным развіццём, а таксама з гісторыяй, культурай і прыродай Беларусі. Кожная з пяці серый дакументальнага фільма будзе прысвечана асобнай тэме.

У гутарцы з журналістамі Тозік падкрэсліў, што ў апошнія гады беларуска-кітайскія адносіны актыўна развіваюцца ва ўсіх кірунках — ад палітычных кантактаў да культурнага супрацоўніцтва.

Гаворачы пра гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін, Тозік адзначыў, што "яшчэ ў 2005 годзе беларуска-кітайскі тавараабарот быў на ўзроўні 800 млн. долараў. У 2011 годзе, як плануецца, ён дасягне 3 млрд.". Намеснік прэм`ер-міністра падкрэсліў, што за апошнія гады краіны перайшлі ад простага гандлю да рэалізацыі буйных сумесных інвестыцыйных праектаў.

"У Беларусі рэалізуюцца сумесныя з Кітаем інвестыцыйныя праекты на агульную суму каля 6 млрд. долараў. З іх прыкладна 3,5 млрд. — гэта крэдытная падтрымка кітайскіх банкаў", — адзначыў Тозік.

Намеснік прэм`ер-міністра падкрэсліў, што Кітай з`яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі. Паводле яго меркавання, "найбліжэйшым часам краінам неабходна пераходзіць на новую ступень развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння, рэалізоўваць буйныя сумесныя праекты, якія з`яўляюцца абсалютна ўзаемавыгаднымі для абедзвюх краін". Адным з іх павінен стаць, напрыклад, праект па стварэнні ў Беларусі сумеснага індустрыяльнага парка.

"Кітайскі бізнес можа смела прыходзіць у Беларусь. Мы гатовы прапанаваць кітайскім кампаніям самыя спрыяльныя ўмовы для працы ў нашай краіне", — падкрэсліў Тозік.

Ганконгская тэлекампанія "Фенікс" пачала вяшчанне ў 1996 годзе. За 15 гадоў яна развілася ў шматканальнага вяшчальніка. У яго складзе — Phoenix Chinese Channel, Phoenix InfoNews, Phoenix Hong Kong Channel, Phoenix Chinese News and Entertainment Channel, які транслюецца ў Еўропе, Phoenix American Channel і Phoenix Movie Channel. Агульная аўдыторыя каналаў дасягае 250 млн. чалавек па ўсім свеце.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2011
 
Дата публикации:13.07.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2780
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме